Logo Polskiego Radia
Print

Віктар Орбан i Бэата Шыдла ў Варшаве абмеркавалі пытаньні ЭЗ і ўзаемаадносін

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2017 12:18
Візыт Віктара Орбана зьяўляецца часткай календара польска-вугорскіх інтэнсіўных кантактаў.
PAP/Marcin Obara

Віктар Орбан сустрэўся з прэмʼер-міністрам Польшчы Бэатай Шыдла. «Мы ўскладаем вялікія надзеі на візыт прэмʼер-міністра Віктара Орбана ў Варшаве. Мы не адмаўляем, што абедзьве краіны маюць агульныя пазыцыі па актуальных справах у Эўрапейскім Зьвязе", – сказала перад сустрэчай Шыдла.

Віктар Орбан падкрэсьліў, што Польшча зьяўляецца адной з краін, якія дамагліся найбольшых посьпехаў у Эўрапейскім Зьвязе. «Калі вы паглядзіце на эканамічныя, культурныя і навуковыя вынікі, то можна сказаць, што Польшча зьяўляецца для супольнасьці рухавіком».

Прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк адзначыў, што візыт Віктара Орбана зьяўляецца часткай календара польска-вугорскіх інтэнсіўных кантактаў на самым высокім узроўні. Ён дадаў, што прэмʼер-міністры абмеркавалі, у прыватнасьці, пытаньні па міграцыйнай палітыцы ЭЗ і двухбаковыя адносіны.

Віктар Орбан сустрэўся таксама са сьпікерамі Сэйму і Сэнату, а таксама са старшынёй кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» Яраславам Качыньскім.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт