Logo Polskiego Radia
Print

Баўгарскі ўрад абмяжоўвае магчымасьць перамяшчэньня мігрантаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2017 15:24
Яны ня будуць мець магчымасьці пакінуць тэрыторыю цэнтра бежанцаў і набліжацца да мяжы.
Photo: pixaby.com

Баўгарскі ўрад абмяжоўвае магчымасьць перамяшчэньня мігрантаў, якія чакаюць разгляду заяваў аб прадстаўленьні прытулку. Яны ня будуць мець магчымасьці пакінуць тэрыторыю цэнтра бежанцаў і набліжацца да мяжы.

Баўгарскі ўрад кажа, што мэтай новага парадку зьяўляецца строгі адміністрацыйны кантроль падчас разгляду хадайніцтва аб прадстаўленьні прытулку кожнаму мігранту, што займае каля трох месяцаў. Гаворка ідзе таксама пра тое, каб прадухіліць паток мігрантаў у Цэнтральную і Заходнюю Эўропу. На практыцы асобы, якія просяць прытулку, якія знаходзяцца ў цэнтрах для бежанцаў у Сафіі, ня змогуць пакінуць сталіцу Баўгарыі.

Агулам у Баўгарыі знаходзіцца менш за 1300 чалавек, якія чакаюць рашэньня аб прадстаўленьні ім статусу бежанца.

У сераду кіраўнік ураду Баўгарыі Бойка Барыс заклікаў закрыць усе межы ЭЗ і дазволіць перасячэньне мяжы толькі праз КПП.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт