Logo Polskiego Radia
Print

Суд прызнаў Саакашвілі вінаватым у незаконным перасячэньні мяжы Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2017 11:23
Па рашэньні суда Міхаіл Саакашвілі павінен заплаціць штраф.
PAP/EPA/JUSTIN LANE

Суд прызнаў Саакашвілі вінаватым у незаконным перасячэньні мяжы Ўкраіны
Мосьціскі раённы суд Львоўскай вобласьці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы лідара партыі «Рух новых сіл», экс-кіраўніка Адэскай абладміністрацыі, экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.
«Прызнаць вінаватым Саакашвілі Міхаіла ў незаконным перасячэньні дзяржмяжы Ўкраіны», – зачытаў рашэньне судзьдзя Юрый Білавус у пятніцу вечарам.
Па рашэньні суда Міхаіл Саакашвілі павінен заплаціць штраф у памеры 200 мінімалак (3400 грыўняў).
Таксама Саакашвілі абавязалі заплаціць судовы збор у памеры 320 грыўняў.
Рашэньне можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Самога палітыка на судовым паседжаньні не было – ён праводзіў сустрэчы ў Чаркаскай вобласьці.
10 верасьня М.Саакашвілі, раней пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ўказам прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, прыбыў на Ўкраіну. Яго прыхільнікі, якія сабраліся ля прапускнога пункта «Шэгіні», прарвалі мяжу з украінскага боку. Падчас інцыдэнту 11 байцоў Нацыянальнай паліцыі і пяць супрацоўнікаў Дзяржпагранслужбы атрымалі цялесныя пашкоджаньні.
12 верасьня Саакашвілі падпісаў пратакол, складзены прадстаўнікамі Дзяржпагранслужбы Ўкраіны, згодна з якім ён незаконна перасек дзяржаўную мяжу 10 верасьня ў пункце пропуску «Шэгіні», але разам з адвакатамі ўнёс у яго свае заўвагі і пярэчаньні.
Разгляд пратаколу пачаўся 18 верасьня.

Мосьціскі раённы суд Львоўскай вобласьці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы лідара партыі «Рух новых сіл», экс-кіраўніка Адэскай абладміністрацыі, экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

«Прызнаць вінаватым Саакашвілі Міхаіла ў незаконным перасячэньні дзяржмяжы Ўкраіны», – зачытаў рашэньне судзьдзя Юрый Білавус у пятніцу вечарам.

Па рашэньні суда Міхаіл Саакашвілі павінен заплаціць штраф у памеры 200 мінімалак (3400 грыўняў). Таксама Саакашвілі абавязалі заплаціць судовы збор у памеры 320 грыўняў. Рашэньне можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Самога палітыка на судовым паседжаньні не было – ён праводзіў сустрэчы ў Чаркаскай вобласьці.

10 верасьня М. Саакашвілі, раней пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ўказам прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, прыбыў на Ўкраіну. Яго прыхільнікі, якія сабраліся ля прапускнога пункта «Шэгіні», прарвалі мяжу з украінскага боку. Падчас інцыдэнту 11 байцоў Нацыянальнай паліцыі і пяць супрацоўнікаў Дзяржпагранслужбы атрымалі цялесныя пашкоджаньні.

12 верасьня Саакашвілі падпісаў пратакол, складзены прадстаўнікамі Дзяржпагранслужбы Ўкраіны, згодна з якім ён незаконна перасек дзяржаўную мяжу 10 верасьня ў пункце пропуску «Шэгіні», але разам з адвакатамі ўнёс у яго свае заўвагі і пярэчаньні.Разгляд пратаколу пачаўся 18 верасьня.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт