Logo Polskiego Radia
Print

Адсутнасьць працоўных рук – усё большай праблемай у Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2017 12:31
Ці фірмы будуць шукаць працаўнікоў з Беларусі?
pixabay.com/Public Domain CC0

Адсутнасьць працоўных рук – усё большай праблемай у Польшчы
Ці фірмы будуць шукаць працаўнікоў з Беларусі?
Ужо 1/3 фірм у Польшчы наракае на праблемы, зьвязаныя з пошукам адпаведных працаўнікоў. Адсутнасьць працоўных рук становіцца для іх вельмі сурʼёзнай перашкодай у вядзеньні бізнэсу.
Такія вывады можна зрабіць з новых дасьледаваньняў, праведзеных Інстытутам Keralla Research. Яны праведзеныя ў жніўні ў 500 фірмах.
На праблемы з пошукам працаўнікоў увагу зьвярнула ажно 33% апытаных фірм. Гэты бар’ер у вядзеньні бізнэсу заняў другое месца пасьля бюракратыі (36%). Для параўнаньня, у 2015 годзе недахоп працаўнікоў быў адной з апошніх праблем на прадпрыемствах.
«Без сумневаў мы маем дачыненьне з новай сытуацыя на рынку працы. Працаўнікоў не хапае амаль ва ўсіх галінах. Добра было б, каб урад знайшоў спосабы, каб мы маглі браць на працу ня толькі працаўнікоў з Украіны, але таксама і з Беларусі. Сёньня гэта вельмі складана», – гаворыць Дарыюш Блохер, віцэ-старшыня рады Польскага зьвязу працадаўцаў у галіне будаўніцтва.
Паводле апошніх дадзеных, беспрацоўе ў Польшчы зьнізілася ўжо на 7%, а прагнозы эканамістаў сьведчаць аб тым, што яно можа быць яшчэ ніжэйшым.

Ужо 1/3 фірм у Польшчы наракае на праблемы, зьвязаныя з пошукам адпаведных працаўнікоў. Адсутнасьць працоўных рук становіцца для іх вельмі сурʼёзнай перашкодай у вядзеньні бізнэсу.Такія вывады можна зрабіць з новых дасьледаваньняў, праведзеных Інстытутам Keralla Research. Яны праведзеныя ў жніўні ў 500 фірмах.

На праблемы з пошукам працаўнікоў увагу зьвярнула ажно 33% апытаных фірм. Гэты бар’ер у вядзеньні бізнэсу заняў другое месца пасьля бюракратыі (36%). Для параўнаньня, у 2015 годзе недахоп працаўнікоў быў адной з апошніх праблем на прадпрыемствах.

«Без сумневаў мы маем дачыненьне з новай сытуацыя на рынку працы. Працаўнікоў не хапае амаль ва ўсіх галінах. Добра было б, каб урад знайшоў спосабы, каб мы маглі браць на працу ня толькі працаўнікоў з Украіны, але таксама і з Беларусі. Сёньня гэта вельмі складана», – гаворыць парталу money.pl Дарыюш Блохер, віцэ-старшыня рады Польскага зьвязу працадаўцаў у галіне будаўніцтва.

Паводле апошніх дадзеных, беспрацоўе ў Польшчы зьнізілася ўжо на 7%, а прагнозы эканамістаў сьведчаць аб тым, што яно можа быць яшчэ ніжэйшым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт