Logo Polskiego Radia
Print

Трамп паабяцаў КНДР нядоўгае існаваньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 09:10
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў сварку з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі.
PAP/Paweł Supernak

У Twitter, камэнтуючы выступленьне кіраўніка паўночнакарэйскага МЗС Лі Ён Хо, амэрыканскі лідар заявіў, што калі міністар казаў ад імя сваёй дзяржавы, то гэта азначае, што КНДР доўга не праіснуе.

«Толькі што слухаў, як у ААН выступаў міністар замежных спраў Паўночнай Карэі. Калі ён выказвае думкі карантышкі з ракетай, яны доўга не пацягнуць», – адзначыў Трамп.

Лі Ён Хо прыгразіў ЗША нанясеньнем ракетнага ўдару ў адказ на абразы свайго лідара Кім Чэн Ына. Па словах міністра, Трамп зьяўляецца «псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, які пакутуе маніяй велічы». Паводле яго слоў, калі ў выніку ўзброенага супрацьстаяньня паміж двума краінамі »загінуць нявінныя амэрыканцы», то «Трамп будзе несьці поўную адказнасьць» за гэта.

Да гэтага міністар назваў выступ амэрыканскага прэзыдэнта «сабачым брэхам», а лідар КНДР палічыў словы Трампа абʼявай вайны.

lenta.ru/яс

Трамп паабяцаў КНДР нядоўгае існаваньне
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў сварку з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі. У Twitter, камэнтуючы выступленьне кіраўніка паўночнакарэйскага МЗС Лі Ён Хо, амэрыканскі лідэр заявіў, што калі міністар казаў ад імя сваёй дзяржавы, то гэта азначае, што КНДР доўга не праіснуе.
«Толькі што слухаў, як у ААН выступаў міністар замежных спраў Паўночнай Карэі. Калі ён выказвае думкі карантышкі з ракетай, яны доўга не пацягнуць», - адзначыў Трамп.
Лі Ён Хо прыгразіў ЗША нанясеннем ракетнага ўдару ў адказ на абразы свайго лідэра Кім Чэн Ына. Па словах міністра, Трамп зьяўляецца "псіхічна неўраўнаважаным чалавекам, які пакутуюе маніяй велічы». Паводле яго слоў, калі ў выніку ўзброенага супрацьстаяньня паміж двума краінамі "загінуць нявінныя амэрыканцы», то «Трамп будзе несьці поўную адказнасьць» за гэта.
Да гэтага міністар назваў выступ амэрыканскага прэзыдэнта «сабачым брэхам», а лідэр КНДР палічыў словы Трампа аб'явай вайны.
Раней Трамп у сваім Twitter назваў Кім Чэн Ына чалавекам-ракетай. Пазьней, выступаючы перад прыхільнікамі ў Алабаме, ён заявіў, што разьбярэцца з Кім Чэн Ыном, якога пагардліва назваў «карантышкай з ракетай».lenta.ru/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт