Logo Polskiego Radia
Print

Палякі падарылі дараносіцу Фацімскаму санктуарыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 14:26
Ініцыятарамі стварэньня і падараваньня дараносіцы Фацінскаму санктуарыю былі горцы з Закапанэ.

Фацімская дараносіца – падарунак, падрыхтаваны Сактуарыем Маці Божай Фацімскай у Закапанэ і Фондам Анёлаў міласэрнасьці – знаходзіцца ўжо ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Партугаліі.

Дараносіца
Дараносіца фацімская
Фацімская дараносіца, падараваная палякамі санктуарыю Маці Божай у Фаціме.

Дараносіца зьяўляецца падарункам ад польскага народу ў зьвязку з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца стагодзьдзе Фацімы. Цырымонія ў Фаціме праходзіла пад старшынствам кракаўскага арцыбіскупа Марэка Ендрашэўскага (Marek Jędraszewski). Падарунак быў перададзены ў санктуарый падчас імшы.

Ініцыятарамі стварэньня і падараваньня дараносіцы Фацінскаму санктуарыю былі горцы з Закапанэ. Гэта выраз падзякі польскага народу за стагодзьдзе зьяўленьняў у Фаціме і для ўшанаваньня дваццатай гадавіны візыту Папы Яна Паўла Другога ў Закапанэ.

Фацімская дараносіца была зроблена ў Гданьску. Яна ўяўляе Марыю як жанчыну ў сонечных промнях. У дараносіцы фрагмэнты мэтэарытаў і скал з Месяца.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт