Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: перамога Мэркель, параза Шульца, трыюмф ультраправых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 23:14
Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны зафіксавала самы горшы вынік у сваёй гісторыі, і пераходзіць у апазыцыю.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Саюз хрысьціянска-дэмакратычных партый ХДС/ХСС Ангелы Мэркель атрымаў перамогу на выбарах у Бундэстаг. Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны зафіксавала самы горшы вынік у сваёй гісторыі, і пераходзіць у апазыцыю. Антыімігранцкая Альтэрнатыва для Нямеччыны стала трэцяй сілай.

Паводле апошніх дадзеных ХДС/ХСС атрымала 33,2 працэнта, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны – 20,8 працэнта галасоў. Хрысьціянскія дэмакраты толькі адзін раз, у 1949 годзе, атрымалі меншую падтрымку.

На апошніх выбарах у Бундэстаг за партыю Мэркель прагаласавала 41,5%, за СДПН – 25,7%.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт