Logo Polskiego Radia
Print

Афіцыйныя вынікі выбараў у Нямеччыне: будзе новая кааліцыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 09:55
Упершыню ў Бундэстаг увайшла антыімігранцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
PAP/EPA/CARSTEN KOALL

Кааліцыя хадэкаў ХДС/ХСС у нядзельных парлямэнцкіх выбарах атрымала 33% галасоў. Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны – 20,5%.
Абедзьве партыі – Хрысьціянска-дэмакратычны саюз і Хрысьціянска-сацыяльны саюз, якія да гэтага часу стваралі кааліцыйны ўрад Ангелы Мэркель, атрымалі ніжэйшыя вынікі, чым папярэдне. У параўнаньні з апошнімі выбарамі ў 2013 годзе хрысьціянскія дэмакраты страцілі 8,5 працэнтныя пункты, а сацыял-дэмакраты на 5,2 працэнтныя пункты.
Для СПД – гэта найгоршыя вынікі ў пасьляваеннай гісторыі. Згодна з заявамі, сацыял-дэмакраты плянуюць перайсьці ў апазыцыю.
Антыімігранцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» зьяўляецца трэцяй сілаў у парлямэнце. У Бундэстаг яна ўвойдзе з вынікам 12,6%. Увайсьці ў парлямэнт партыі ўдалося ўпершыню.
У новым Бундэстагу застануцца левыя сілы (9,2%) і Зялёныя (8,9%). Пасьля чатырохгадовага перапынку ў парлямэнт вяртаецца Свабодная дэмакратычная партыя, якая атрымала 10,7% галасоў.
Выбарчая яўка склала 76,2% і была вышэйшай, чым чатыры гады таму (71,5%).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт