Logo Polskiego Radia
Print

Польскі касьцёл просіць дапамагчы ахвярам землятрусу ў Мэксыцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 11:26
1 кастрычніка ў польскіх парафіях будуць зьбіраць грошы для пацярпелых.
PAP/EPA/ULISES RUIZ BASURTO

Польскі касьцёл просіць дапамагчы ахвярам землятрусу ў Мэксыцы. 1 кастрычніка ў парафіях у цэлай Польшчы арганізуюць акцыю “Касьцёл у Польшчы для Мэксыкі”. Падчас яе будуць праходзіць малітвы за пацярпелых, а таксама будзе адбывацца збор сродкаў.
Матэрыяльную дапамогу можна аказваць праз дабрачынную арганізацыю “Карытас”, між іншым, высылаючы смс-паведамленьне. Акрамя матэрыяльнай дапамогі Эпіскапат Польшчы просіць правесьці адпаведную малітву за пацярпелых у землятрусе.
Апошні землятрус у Мэксыцы прынёс вялікія страты. Тысячы людзей пазбаўленыя дамоў і сродкаў для жыцьця. Каля 400 чалавек загінулі.

1 кастрычніка ў парафіях у цэлай Польшчы арганізуюць акцыю “Касьцёл у Польшчы для Мэксыкі”. Падчас яе будуць праходзіць малітвы за пацярпелых, а таксама будзе адбывацца збор сродкаў.

Матэрыяльную дапамогу можна аказваць праз дабрачынную арганізацыю “Карытас”, між іншым, высылаючы смс-паведамленьне. Акрамя матэрыяльнай дапамогі Эпіскапат Польшчы просіць правесьці адпаведную малітву за пацярпелых у землятрусе.

Апошні землятрус у Мэксыцы прынёс вялікія страты. Тысячы людзей пазбаўленыя дамоў і сродкаў для жыцьця. Каля 400 чалавек загінулі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт