Logo Polskiego Radia
Print

У вучэньнях Dragon-17 у Польшчы ўдзельнічае 17 тыс. ваеннаслужачых (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2017 18:46
У рамках манэўраў адбываецца танкавы марш-кідок на доўгую адлегласьць, ракетныя стрэльбы, пераправы празь Віслу ў двух месцах.

На палігоне каля гарадка Драўска Паморске (Drawsko Pomorskie) у Заходнепаморскім ваяводзтве Польшчы адбываецца ключавая фаза манэўраў Dragon-17. У вучэньнях удзел прымае 17 тыс. ваеннаслужачых, непасрэдна ў Драўска Паморске – 6 тыс. афіцэраў і салдат і 1,5 тыс. ваеннай тэхнікі. Галоўнай сілай падчас вучэньняў на палігоне зьяўляецца 12-я Шчэцінская мэханізаваная дывізія.

Удзел у манэўрах прымае 12 краін: Польшча, ЗША, Вялікабрытанія, Латвія, Летува, Украіна, Грузія, Нямеччына, Славакія, Італія, Балгарыя й Румынія. Упершыню ў буйных вучэньнях удзельнічаюць польскія Войскі тэрытарыяльнай абароны, створаныя некалькі месяцаў таму.

Сёньня палігон наведалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

У рамках манэўраў адбываецца танкавы марш-кідок на доўгую адлегласьць, ракетныя стрэльбы, пераправы празь Віслу ў двух месцах, а таксама паветраны дэсант з захопам важнага аб’екту.

Манэўры закончацца 29 верасьня.

вс

фота: PAP/Lech Muszyński

Жаўнераў
Жаўнераў наведаў прэзыдэнт Анджэй Дуда
/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт