Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве адкрыюць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 11:42
На былым палігоне НКУС пакояцца астанкі больш за 20 тысяч чалавек, у тым ліку палякаў.
Photo:Автор: a.bocharov - Власна робота, Суспільне надбання (Public Domain), https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2832380

У Маскве адкрыюць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій
На былым палігоне НКУС пакояцца астанкі больш за 20 тысяч чалавек, у тым ліку палякаў.
У раёне Масквы Бутава сёньня будзе адкрыты помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. На былым палігоне НКУС у 1937-1938 гадах былі забітыя больш за 20 тысяч людзей, у тым ліку палякі, якія пражывалі ў Маскве.
У 70-я гады ХХ стагодзьдзя, каб сьцерці сьляды злачынства супрацоўнікі КДБ пасадзілі на месцы масавых пахаваньняў яблыневы сад.
Аўтары праекту помніка вырашылі не высякаць дрэваў і ўсталявалі помнік побач зь імі, называючы месца „Садам памяці”.
Помнік мае форму ямы, падобнай на тыя, у якіх былі пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Манумэнт мае 300 мэтраў даўжыні. На яго сьценах зьмешчаныя прозьвішчы больш за 20 тысяч чалавек.
Інфармацыя аб масавым забойстве на палігоне ў Бутаве была выяўлены выпадкова ў 90-х гадах XX стагодзьдзя падчас упарадкаваньня Архіваў савецкай СБ.
аз

У раёне Масквы Бутава сёньня будзе адкрыты помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. На былым палігоне НКУС у 1937-1938 гадах былі забітыя больш за 20 тысяч людзей, у тым ліку палякі, якія пражывалі ў Маскве.

У 70-я гады ХХ стагодзьдзя, каб сьцерці сьляды злачынства, супрацоўнікі КДБ пасадзілі на месцы масавых пахаваньняў яблыневы сад.

Аўтары праекту помніка вырашылі не высякаць дрэваў і ўсталявалі помнік побач зь імі, называючы месца „Садам памяці”.

Помнік мае форму ямы, падобнай на тыя, у якіх былі пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Манумэнт мае 300 мэтраў даўжыні. На яго сьценах зьмешчаныя прозьвішчы больш за 20 тысяч чалавек.

Інфармацыя аб масавым забойстве на палігоне ў Бутаве была выяўлены выпадкова ў 90-х гадах XX стагодзьдзя падчас прагляду сакрэтных архіваў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт