Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе мадэрнізацыю бронетранспартэраў Rosomak

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 15:00
Такая магчымасьць узьнікла пасьля размоваў зь фінскім вытворцам бронетранспартэраў.
PAP/Lech Muszyński

Польшча плянуе мадэрнізацыю бронетранспартэраў Rosomak
Такая магчымасьць узьнікла пасьля размоваў зь фінскім вытворцам бронетранспартэраў.
Польшча пашырыць супрацу зь фінскім вытворцам бронетранспартэраў Rosomak. Польская вэрсія гэтых машынаў будзе мадэрнізаваная. Пра гэта ў Хэльсінкі пасьля размоваў з прадстаўнікамі фінскага канцэрну Patria заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz).
Кіраўнік польскага Мінабароны лічыць прапановы фінскага боку цікавымі як з тэхнічнага, так і з камэрцыйнага пункту гледжаньня.
Супрацоўніцтва фінскай кампаніі Patria і польскай кампаніі Rosomak SA, якая вырабляе польскую вэрсію бронетранспартэраў, будзе грунтавацца на дзейнай дамове. Нагадаем, згаданая дамова дзейнічае да 2050 году.
Падчас свайго знаходжаньня ў Хэльсінкі міністар Антоні Мацярэвіч сустракаецца таксама з кіраўніком Міністэрства абароны Фінляндыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт