Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія пасьля брэксіту не адмовіцца ад сваіх ваенных абавязацельстваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2017 13:01
Тэрэза Мэй сустрэлася з брытанскімі жаўнерамі, якія дысьлякуюцца ў ваеннай базе на поўначы Эстоніі.
PAP/EPA/WILL OLIVER

Вялікабрытанія пасьля брэксіту не адмовіцца ад сваіх ваенных абавязацельстваў
Тэрэза Мэй сустрэлася з брытанскімі жаўнерамі, якія дысьлякуюцца ў ваеннай базе на поўначы Эстоніі.
Вялікабрытанія падтрымлівае свае абавязацельствы па справах бясьпекі ў Эўропе. Падчас візыту ў Таліне прэм'ер-міністар Тэрэза Мэй заявіла, што нягледзячы на брэксіт ейная краіна не плянуе адмаўляцца ад існуючых абавязацельстваў перад іншымі краінамі супольнасьці. Гаворка ідзе, між іншым, пра брытанскіх жаўнераў, якія былі адпраўленыя на ўсходні флянг Паўночнаатлянтычнага пакту.

„Мы надалей будзем дапамагаць краінам ЭЗ, якія зьяўляюцца ахвярамі агрэсіі, тэрарызму або стыхійных бедзтваў. У той час, калі Расея мэтанакіравана парушае нормы міжнароднага права, мы павінны разам абараняць нашыя сыстэму лібэральнай дэмакратыі, правоў чалавека й законаў”, - сказаў Тэрэза Мэй.
Заява кіраўнічкі брытанскага ўраду мае асаблівае значэньне для краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшчы й Эстоніі. У Эстоніі у рамках узмацненьня ўсходняга флянгу NATO дысьлякуюцца 800 брытанскіх жаўнераў, у Польшчы – 150.
аз

Вялікабрытанія падтрымлівае свае абавязацельствы па справах бясьпекі ў Эўропе. Падчас візыту ў Таліне прэм'ер-міністар Тэрэза Мэй заявіла, што нягледзячы на брэксіт ейная краіна не плянуе адмаўляцца ад існуючых абавязацельстваў перад іншымі краінамі супольнасьці. Гаворка ідзе, між іншым, пра брытанскіх жаўнераў, якія былі адпраўленыя на ўсходні флянг Паўночнаатлянтычнага пакту.

Тэрэза Мэй сустрэлася з брытанскімі жаўнерамі, якія дысьлякуюцца ў ваеннай базе на поўначы Эстоніі.

„Мы надалей будзем дапамагаць краінам ЭЗ, якія зьяўляюцца ахвярамі агрэсіі, тэрарызму або стыхійных бедзтваў. У той час, калі Расея мэтанакіравана парушае нормы міжнароднага права, мы павінны разам абараняць нашую сыстэму лібэральнай дэмакратыі, правоў чалавека й законаў”, - сказаў Тэрэза Мэй.

Заява кіраўнічкі брытанскага ўраду мае асаблівае значэньне для краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшчы й Эстоніі. У Эстоніі у рамках узмацненьня ўсходняга флянгу NATO дысьлякуюцца 800 брытанскіх жаўнераў, у Польшчы – 150.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт