Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя лекары распачынаюць сёньня галадоўку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2017 13:16
Агульнапольскі прафсаюз рэзыдэнтаў дамагаецца заробку на ўзроўні двюх сярэдніх зарплат.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Маладыя лекары ў Польшчы, гэтак званыя рэзыдэнты, патрабуюць павышэньня заробкаў. Рэзыдэнт працуе ў шпіталі пад наглядам старэйшых калег і рыхтуецца да спэцыяльнасьці. Заробак, які не перавышае 670 даляраў (2,5 тыс. злотых) плаціць рэзыдэнтам дзяржава, а не шпіталь.

«Пратэст ахоплівае галадоўку й здачу крыві», – тлумачыць Кшыштаф Букель з Агульнапольскага прафсаюзу лекараў, які падтрымлівае маладых мэдыкаў.

К.Букель: Гэты пратэст адбудзецца. Гэта будзе ня толькі галадоўка, бо ад 2-га кастрычніка рэзыдэнты ды іншыя супрацоўнікі аховы здароўя, у рамках падтрымкі гэтай галадоўкі, будуць здаваць кроў у донарскіх пунктах. А за гэта абавязкова належыць свабодны дзень.

У чацьвер зь лекарамі-рэзыдэнтамі сустрэўся міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл. Міністар прадставіў апублікаваны ў той жа дзень праект павышэньня заробкаў лекараў-рэзыдэнтаў. Праект забясьпечвае дадатковыя 1200 злотых для лекараў, якія выбіраюць адну з шасьці дэфіцытных спэцыялізацый: у галіне агульнай хірургіі, тэрапіі ўнутраных хвароб, сямейнай мэдыцыны, хуткай мэдыцынскай дапамогі, пэдыятрыі.
Сёньня міністар Радзівіл сказаў, што маладыя лекары атрымаюць павышэньне ў адпаведнасьці з Законам - максымальна 40 даляраў (100- 150 злотых у месяц).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт