Logo Polskiego Radia
Print

Летува забараніла чарговы расейскі канал

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2017 15:55
Цягам бліжэйшага паўгода TVCi ня зможа перадаваць свой сыгнал у Летуве.
Foto: flickr.com

Цягам бліжэйшага паўгода адзін з расейскіх тэлеканалаў ня зможа перадаваць свой сыгнал у Летуве. Сёньня ўступіла ў сілу рашэньне летувіскай Камісіі радыё- і тэлевяшчаньня.

Гаворка ідзе пра канал TVCi, які 10 чэрвеня выпусьціў перадачу з удзелам дэпутата Дзярждумы РФ Уладзімірам Жырыноўскім. У праграме «Права ведаць», Жырыноўскі сказаў, сярод іншага, аб акупацыі Прыднястроўя і Ўкраіны.

У камюнікэ Камісія радыё- і тэлевяшчаньня Летувы тлумачыць, што матэрыял падбухторваў да нянавісьці й вайны. Камісія падкрэсьлівае, што гэта ня першае падобнае парушэньне існуючых законаў, а папярэднія пакараньні не далі вынікаў. Прадстаўнікі расейскага тэлеканала нязгодныя з такімі сьцьвярджэньнямі.

Вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў у Летуве забараняецца з 2014 году, пасьля далучэньня Крыма да Расеі. Раней падобныя абмежаваньні прымяняліся таксама да НТВ Мір і РТР Планета.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт