Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак назваў стральбу ў Лас-Вэгасе «бессэнсоўнай трагедыяй»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2017 16:09
Па апошніх дадзеных, 64-гадовы Стывен Падок застрэліў 50 чалавек і больш за 400 параніў.
EPA/DANIEL DAL ZENNARO

У тэлеграме Папа рымскі напісаў, што ён глыбока засмучаны інфармацыяй пра падзеі ў Лас-Вэгасе. Ён запэўніў пра малітвы й салідарнасьць з ахвярамі трагедыі. Папа Францішак таксама высока ацаніў працу паліцыі й мэдыцынскіх службаў.

Гэта самая масавая стральба ў амэрыканскай гісторыі. Улады падкрэсьліваюць, што балянс сьмяротнасьці й параненых, хутчэй за ўсё, працягне расьці. Стралок ідэнтыфікаваны. Ён быў застрэлены паліцыяй. Гэта жыхар Лас-Вэгаса. – На дадзены момант мы вывучаем, хто ён такі. Мы таксама глядзім пакой у гатэлі, які ён арандаваў, і зь якога страляў да ўдзельнікаў фэсту, – паведаміў мясцовы шэрыф Хасэп Ламбарда.

Невядома, ці забойца дзейнічаў з тэрарыстычных матываў і чаму ён гэта зрабіў. Праваахоўныя службы заклікаюць не зьмяшчаць трансьляцыі трагічных падзей у сацыяльных сетках. Папрасілі таксама жыхароў і турыстаў не выходзіць са сваіх дамоў і гатэляў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт