Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскі заапарк пачаў збор жалудоў і арэхаў на зіму для сваіх пастаяльцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2017 15:09
Кожны, хто прынясе 10 л жалудоў альбо 5 л лясных ці грэцкіх арэхаў, атрымае бясплатны білет на ведваньне заапарка.
Мінулагодні ўраджай жалудоў для пастаяльцаў Варшаўскага заапаркуМінулагодні ўраджай жалудоў для пастаяльцаў Варшаўскага заапаркуфота: Варшаўскі заапарк

Варшаўскі заапарк пачаў збор жалудоў і арэхаў на зіму для сваіх пастаяльцаў. Кожны, хто прынясе 10 л жалудоў альбо 5 л лясных ці грэцкіх арэхаў, атрымае бясплатны білет на аднаго чалавека на наведваньне заапарку ў любы дзень да канца 2017 году. Збор лясных дароў будзе спынены, калі заапарк назьбірае 400 кг жалудоў і 200 кг арэхаў. Установа зьвяртаецца з просьбай, каб жалуды й арэхі былі ў добрым якасным стане.

Варшаўскі заапарк паведамляе, што арэхі любяць папугаі, некаторыя грызуны й малпы, асабліва павіяны. У сваю чаргу жалуды любяць амаль усе парнакапытныя – іх вялікімі аматарамі зьяўляюцца зубры, - а таксама шымпанзэ, жырафы ды нават мядзьведзі.

У мінулым годзе Варшаўскі заапарк сабраў 600 кг жалудоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт