Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветна вядомы дырыжор і кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі выступіць у Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.10.2017 15:31
  • Матэвуш Адамскі.mp3
Польскі інстытут у Менску ўжо больш за месяц назад распачаў вельмі інтэнсіўны культурніцкі сэзон.
фота: Польскі інстытут у Менску

Польскі інстытут у Менску ўжо больш за месяц назад распачаў вельмі інтэнсіўны культурніцкі сэзон. Бліжэйшыя дні будуць запоўненыя падзеямі, якія пакажуць польскую культуру з розных бакоў. Між іншым, упершыню ў Беларусі выступіць сусьветна вядомы польскі кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі.
У чацьвер у Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі будзе адчынена выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцый Падляскага музэя ў Беластоку і Акруговага музэя ў Сувалках. Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэвуш Адамскі адзначае, што гэта адна з самых цікавых калекцый графікі ў Польшчы.
М. Адамскі: На выставе будзе больш за 300 працаў такіх славутых польскіх мастакоў XIX i XX стагодзьдзяў як Ян Матэйка, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Альфрэд Веруш-Кавальскі, Максымілян Герымскі. І гэта толькі частка вядомых прозьвішчаў.
Вельмі насычанай будзе субота, 7 кастрычніка. У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт сусьветна вядомага дырыжора і кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага. Гэта першы выступ маэстра ў Беларусі – адзначае Матэвуш Адамскі.
М. Адамскі: Прагучыць адна з самых вядомых араторый кампазытара «Сем брам Ерусаліма», напісаная Пэндэрэцкім да 3000-годзьдзя гораду. Гэта вельмі маштабнае мерапрыемства. На сцэне адначасова будзе каля 200 выканаўцаў. Гэта опэрныя сьпевакі з Польшчы. Неабходна ўзгадаць пра ўдзел беларускага скрыпача, арганізатара Фэстывалю Башметава Расьціслава Крымера, а таксама пра Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Беларусі, Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Шырмы і Камэрны хор РБ. Таму гэта сапраўды грандыёзная падзея.
На наступным тыдні ў віцебскім Музэі Марка Шагала адчыніцца выстава плякатаў і графікі польскага мастака Рышарда Каі. Матэвуш Адамскі адзначае, што яго працы былі вельмі добра прынятыя ў некаторых іншых беларускіх гарадах.
М. Адамскі: Рышар Кая – вельмі творчы чалавек, які шмат працуе. У гэтай працы ён вельмі цікава адлюстроўвае дух Польшчы. Вельмі цікавымі зьяўляюцца плякаты з сэрыі «Плякаты вельмі польскія». Я перакананы, што яго працы выклічуць цікавасьць сярод віцебскай публікі. Гэта таксама выдатная нагода сустрэцца непасрэдна з аўтарам.
13 кастрычніка ў Беларускім моладзевым тэатры адбудзецца прэм’ера п’есы Анны Баярскай «Урок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі». Прэм’ера прымеркаваная да 200-годзьдзя з дня сьмерці героя.
М. Адамскі: На сцэне выступяць беларускія акторы, якія працавалі пад кірункам польскага рэжысэра Адама Вайтышкі. Музыку напісаў сучасны польскі кампазытар Пётр Салябэр. Праект рэалізаваны дзякуючы супрацоўніцтву тэатра з Інстытутам Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім інстытутам у Менску і Пасольствам РП у Беларусі. Я перакананы, што спэктакль стане ідэальнай падзеяй у рамках абвешчанага ЮНЭСКА Года Касьцюшкі. Варта адзначыць, што гэта сумесны, польска-беларускі праект.
На гэтым цікавыя прапановы ад Польскага інстытуту ў Менску не заканчваюцца. У лістападзе традыцыйна пройдзе Месяц польскай літаратуры, дзе будуць прэзэнтавацца некалькі новых перакладаў польскіх твораў на беларускую мову.

Бліжэйшыя дні будуць запоўненыя падзеямі, якія пакажуць польскую культуру з розных бакоў. Між іншым, упершыню ў Беларусі выступіць сусьветна вядомы польскі кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі.

У чацьвер у Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі будзе адчынена выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцый Падляскага музэя ў Беластоку і Акруговага музэя ў Сувалках. Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэвуш Адамскі адзначае, што гэта адна з самых цікавых калекцый графікі ў Польшчы.

М. Адамскі: На выставе будзе больш за 300 працаў такіх славутых польскіх мастакоў XIX i XX стагодзьдзяў як Ян Матэйка, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Альфрэд Веруш-Кавальскі, Максымілян Герымскі. І гэта толькі частка вядомых прозьвішчаў.Вельмі насычанай будзе субота, 7 кастрычніка.

У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт сусьветна вядомага дырыжора і кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага. Маэстра быў у Менску ў 2013 годзе, але за дырыжорскім пультам выступіць упершыню.

М. Адамскі: Прагучыць адна з самых вядомых араторый кампазытара «Сем брам Ерусаліма», напісаная Пэндэрэцкім да 3000-годзьдзя гораду. Гэта вельмі маштабнае мерапрыемства. На сцэне адначасова будзе каля 200 выканаўцаў. Гэта опэрныя сьпевакі з Польшчы. Неабходна ўзгадаць пра ўдзел беларускага піяніста, арганізатара Фэстывалю Башметава Расьціслава Крымера, а таксама пра Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Беларусі, Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Шырмы і Камэрны хор РБ. Таму гэта сапраўды грандыёзная падзея.

На наступным тыдні ў віцебскім Музэі Марка Шагала адчыніцца выстава плякатаў і графікі польскага мастака Рышарда Каі. Матэвуш Адамскі адзначае, што яго працы былі вельмі добра прынятыя ў некаторых іншых беларускіх гарадах.

М. Адамскі: Рышар Кая – вельмі творчы чалавек, які шмат працуе. У гэтай працы ён вельмі цікава адлюстроўвае дух Польшчы. Вельмі цікавымі зьяўляюцца плякаты з сэрыі «Плякаты вельмі польскія». Я перакананы, што яго працы выклічуць цікавасьць сярод віцебскай публікі. Гэта таксама выдатная нагода сустрэцца непасрэдна з аўтарам.

13 кастрычніка ў Беларускім моладзевым тэатры адбудзецца прэм’ера п’есы Анны Баярскай «Урок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі». Прэм’ера прымеркаваная да 200-годзьдзя з дня сьмерці героя.

М. Адамскі: На сцэне выступяць беларускія акторы, якія працавалі пад кірункам польскага рэжысэра Адама Вайтышкі. Музыку напісаў сучасны польскі кампазытар Пётр Салябэр. Праект рэалізаваны дзякуючы супрацоўніцтву тэатра з Інстытутам Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім інстытутам у Менску і Пасольствам РП у Беларусі. Я перакананы, што спэктакль стане ідэальнай падзеяй у рамках абвешчанага ЮНЭСКА Года Касьцюшкі. Варта адзначыць, што гэта сумесны, польска-беларускі праект.

На гэтым цікавыя прапановы ад Польскага інстытуту ў Менску не заканчваюцца. У лістападзе традыцыйна пройдзе Месяц польскай літаратуры, дзе будуць прэзэнтавацца некалькі новых перакладаў польскіх твораў на беларускую мову.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт