Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы ў Беларусі распавёў пра двухбаковыя адносіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2017 18:50
Гаворачы пра складаныя пытаньні, Конрад Паўлік назваў праблему легалізацыі СПБ, які не прызнаецца афіцыйным Менскам.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік даў інтэрвію газэце «Звязда». Паводле яго словаў, цяпер Беларусь і Польшча разьвіваюць двухбаковыя адносіны, спрабуючы «дагнаць страчаны час», які можна было выкарыстаць больш эфэктыўна.

Конрад Паўлік распавёў чытачам выданьня пра павелічэньне ўзаемнага тавараабароту, а таксама пра зацікаўленьне з боку польскіх кампаній інвэставаньнем у беларускую эканоміку. Амбасадар Польшчы таксама зазначыў, што ён ганарыцца супольнай беларуска-польскай гісторыяй і супольнымі гістарычнымі героямі, а ў якасьці прыкладу прывёў Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касьцюшку й Станіслава Манюшку.

Гаворачы пра складаныя пытаньні ў двухбаковых адносінах, Конрад Паўлік назваў праблему легалізацыі Саюзу палякаў Беларусі, які не прызнаецца афіцыйным Менскам. Пры гэтым пасол зазначыў, што беларуская нацыянальная меншасьць у Польшчы карыстаецца ўсімі грамадзянскімі правамі й свабодамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт