Logo Polskiego Radia
Print

Фатаграфіі таварышаў Андэрса паказваюць у Тэгеране

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 12:05
Выстава здымкаў, якія паказваюць лёс палякаў падчас Другой сусьветнай вайны, адчынілася ў Тэгеране.
polskieradio.pl

Вэрнісаж называецца «Дзеці Ісфахану праз 75 гадоў зноў у Іране».

Здымкі выпадкова знайшла іранская гісторык мастацтва. Захаваліся 1200 шкляных нэгатываў. Анна Дуда з Інстытута Міцкевіча, які зладзіў выставу, падкрэсьлівае, што гэтыя здымкі маюць унікальнае значэньне.

А.Дуда: Гэтыя здымкі бязіменныя і таямнічыя. Іх зрабіў іранскі фатограф. Здымкі старанна захоўваліся ў скрынках, падпісаных «Ляхэсаніха 1321-23», значыць "Палякі 1942-44".

Гады пададзеныя паводле мусульманскага календара.

Здымкі зрабіў Абольхасэма Джалі, які запрашаў людзей у сваю студыю і ствараў атмасфэру, якая дазваляла забыць пра вайну.

Фатаграфіі ствараюць аповесьці пра людзей «якія перажылі пекла тайгі, стэпы Казахстана, пустыню Туркмэністана і Сібір, каб трапіць у зялёны аазіс, у рай пад назвай Ісфахан», – напісала куратарка выставы Парыса Дамандан.

У 1942 годзе са сылкі з СССР у Іран, разам з генэралам Уладыславам Андэрсам прыйшлі амаль 120 тысяч палякаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт