Logo Polskiego Radia
Print

Зьявіліся праблемы са здароўем у галадаючых лекараў-рэзыдэнтаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 12:51
Каля 20 маладых лекараў ад панядзелку вядуць галадоўку ў Дзіцячым шпіталі ў Варшаве.
PAP/Paweł Supernak

Сёньня пратэстоўцаў наведаў старшыня Вярхоўнай мэдыцынскай рады Мацей Гаманкевіч.

Каля 20 маладых лекараў ад панядзелку вядуць галадоўку ў Дзіцячым шпіталі ў Варшаве. Яны дамагаюцца росту фінансаваньня сыстэмы аховы здароўя і павелічэньня заробкаў.

Тры асобы мусілі спыніць галадоўку па стане здароўя, паведаміў намесьнік старшыні прафсаюзу лекараў-рэзыдэнтаў Яраслаў Біліньскі.

Я. Біліньскі: У аднаго з пратэстоўцаў зьявіўся рост ўтрыманьня білірубіну і сымптомы жаўтухі, галавакружэньне і страта прытомнасьці. Мэдык, каардынатар галадоўкі даў яму капельніцу і вырашыў пра выключэньне гэтага лекара з пратэсту. У той жа час далучыліся чацьвёра маладых лекараў і адзін доктар са спэцыяльнасьцю. Нам паступіла інфармацыя, што ў наступныя дні далучацца чарговыя мэдыкі і прадстаўнікі іншых мэдычных прафэсій.

Старшыня Вярхоўнай мэдыцынскай рады Мацей Гаманкевіч заявіў, што ўсе мэдыцынскія прафэсіі падтрымліваюць патрабаваньні пратэстоўцаў і чакаюць як мага хуткага вырашэньня. «Не трэба чакаць, каб чыя сьмерць заставіла думаць», – сказаў Гаманкевіч.

Рэктар Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэта прафэсар Міраслаў Вельгась прапанаваў бакам канфлікту дапамогу і запрасіў зладзіць перамовы ў будынку рэктарату ды абяцаў забясьпечыць сэртыфікаваным перамоўцам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт