Logo Polskiego Radia
Print

Міністар культуры Польшчы крытыкуе выставу ў Доме эўрапейскай гісторыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 14:29
«Мае заўвагі тычацца абуральных скажэньняў і замоўчваньня важных падзей і гістарычных фактаў», – адзначыў Гліньскі.
Kulturminister Piotr GlińskiKulturminister Piotr GlińskiBild: Jedynka Polskie Radio

Пётр Гліньскі напісаў ліст старшыні Эўрапейскага парляманту Антоніё Таяні.

«Мае заўвагі тычацца абуральных скажэньняў і замоўчваньня шматлікіх важных падзей і гістарычных фактаў», – адзначыў Гліньскі.

Міністар лічыць, што паказаньне ідэі нацыі і рэлігіі як крыніцу ўсяго зла ў гісторыі кантынэнта, зьяўляецца выразам радыкальных левых поглядаў стваральнікаў гэтай выставы.

Роля хрысьціянства, паводле польскага міністра культуры, паказана адназначна нэгатыўна, як крыніца зла і прычына пакут і дыскрымінацыі мільёнаў жанчын. Пэрыяд да францускай рэвалюцыі паказваецца як час зьняволеньня імпэрыямі і ціску з боку Каталіцкага касьцёла.

Пра Польшчу гаворыцца, што гэта адна з новых дзяржаваў, якая ўзьнікла пасьля Першай сусьветнай вайны, а не як краіна, якая адрадзілася пасьля 123 гадоў зьняволеньня. Таксама аўтары выставы ў Доме эўрапейскай гісторыі вінавацяць Польшчу, Францыю і Ўкраіну за Галакост, а Нямеччына як краіна, якая ўзорна захоўвае памяць пра Галакост. З выставы вынікае таксама, што самымі вялікімі ахвярамі Другой сусьветнай вайны зьяўляюцца немцы, а пра камунізм гаворыцца ў станоўчым кантэксьце.

Міністар Гліньскі напісаў старшыні Эўрапарлямэнту Таяні, што цяперашняя экспазыцыя ў Доме эўрапейскай гісторыі не заслугоўвае ні назвы, ні патранату Эўрапейскага парлямэнту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт