Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы патрабуюць дазволіць Навальнаму ўдзельнічаць у выбарах

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.10.2017 14:15
Мітынгі расейскай дэмакратычнай апазыцыі праходзяць у дзесятках гарадоў.
Фота са старонкі Каманды Аляксея Навальнага ў Фэйсбуку. Фота са старонкі Каманды Аляксея Навальнага ў Фэйсбуку. www.facebook.com/pg/teamnavalny/photos/

Прыхільнікі расейскай апазыцыі патрабуюць ад Крамля даць дазвол на ўдзел Аляксея Навальнага ў выбарах. У буйных расейскіх гарадах, у тым ліку Пецярбургу й Маскве, заплянаваныя альбо ўжо праходзяць маніфэстацыі.

Акцыі адбыліся ва Ўладзівастоку, Тальяці, Камсамольску на Амуры, Улан-Удэ, Хабараўску, Томску й Кемераве. У Маскве маніфэстацыя пачалася а 14 гадзіне мясцовага часу. У Пецярбургу акцыя заплянаваная на 18 гадзіну. Мітынгі ў абодвух гарадах не былі дазволеныя мясцовымі ўладамі, таму назіральнікі прадбачаць масавыя затрыманьні.

Расейскія ўлады не дазволілі лідару расейскай апазыцыі Аляксею Навальнаму ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі з-за непагашанай судзімасьці, якая, у сваю чаргу, была зьнятая вэрдыктам Эўрапейскага суду па правах чалавека. Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў правесьці пратэсты ў двух дзесятках расейскіх гарадоў.

Каб сарваць маніфэстацыі, расейскія ўлады правялі вобшукі й затрыманьні сярод актывістаў Навальнага ў Калінінградзе, Маскве, Пецярбургу, Смаленску, Цверы й Растове. Пратэсты супадаюць па часе з 65-гадовым юбілеем Ўладзімера Пуціна й адзінаццатай гадавінай забойства журналісткі Анны Паліткоўскай.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт