Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія падала ў гаспадарчы суд скаргу на авіякампанію Ryanair

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2017 17:34
Міністэрства па справах спажыўцоў лічыць, што ірляндзкі перавозчык парушыў гандлёвае заканадаўства.
PAP/Darek Delmanowicz

Бэльгія падала ў гаспадарчы суд скаргу на авіякампанію Ryanair
Міністэрства па справах спажыўцоў лічыць, што ірляндзкі перавозчык парушыў гандлёвае заканадаўства.
Бэльгія вырашыла падаць у тамтэйшы гаспадарчы суд скаргу на авіякампанію Ryanair. Прычынай зьяўляецца тое, што авіяперавозчык масава адмяняе рэйсы, не паведамляе належным чынам пра гэта пасажыраў і не прапануе ніякай кампэнсацыі.
Бэльгійскае Міністэрства па справах спажыўцоў правяло расьсьледаваньне, якое даказала, што ірляндзкі перавозчык парушыў гандлёвае заканадаўства. Згодна зь ім, авіякампанія павінна падрабязна паведаміць кліентам пра іх правы, прапанаваць зьмену рэйсу або кампэнсацыю.
У той жа час, паводле бэльгійскага Міністэрства па справах спажыўцоў, авіякампанія Ryanair кантактавала зь іншамоўнымі кліентамі выключна на ангельскай мове й не паінфармавала іх пра правы, якімі могуць скарыстацца.
У гэткай сытуацыі Міністэрства па справах спажыўцоў вырашыла паскардзіцца на ірляндзкага авіяперавозчыка ў бэльгійскі гаспадарчы суд.
Авіякампаніі Ryanair пагражаюць фінансавыя санкцыі.
аз

Бэльгія вырашыла падаць у тамтэйшы гаспадарчы суд скаргу на авіякампанію Ryanair. Прычынай зьяўляецца тое, што авіяперавозчык масава адмяняе рэйсы, не паведамляе належным чынам пра гэта пасажырам і не прапануе ніякай кампэнсацыі.

Бэльгійскае Міністэрства па справах спажыўцоў правяло расьсьледаваньне, якое даказала, што ірляндзкі перавозчык парушыў гандлёвае заканадаўства. Згодна зь ім, авіякампанія павінна падрабязна паведаміць кліентам пра іх правы, прапанаваць зьмену рэйсу або кампэнсацыю.

У той жа час, паводле бэльгійскага Міністэрства па справах спажыўцоў, авіякампанія Ryanair кантактавала зь іншамоўнымі кліентамі выключна на ангельскай мове й не паінфармавала іх пра правы, якімі могуць скарыстацца.

У гэткай сытуацыі Міністэрства па справах спажыўцоў вырашыла паскардзіцца на ірляндзкага авіяперавозчыка ў бэльгійскі гаспадарчы суд.

Авіякампаніі Ryanair пагражаюць фінансавыя санкцыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт