Logo Polskiego Radia
Print

Кракаў: экспэрты абмяркуюць пытаньне кібэрбясьпекі ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2017 15:44
У сёлетнім форуме CYBERSEC прымуць удзел каля 130 выступоўцаў і каля тысячы гасьцей з усяго сьвету.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кракаў: экспэрты абмяркуюць пытаньне кібэрбясьпекі ў сьвеце
У сёлетнім форуме CYBERSEC прымуць удзел каля 130 выступоўцаў і каля тысячы гасьцей з усяго сьвету.
У панядзелак 9 кастрычніка ў Кракаве пачнецца ІІІ форум кібэрбясьпекі CYBERSEC. Экспэрты з усяго сьвету будуць абмяркоўваць праблемы й рызыкі, зьвязаныя з разьвіцьцём лічбавага сьвету. Дэбаты будуць праходзіць у чатырох тэматычных блёках: Дзяржава, Абарона’ Будучыня й Бізнэс.
„Мы будзем гаварыць, між іншым, пра лічбавыя пагроз дэмакратыі, а таксама пра бясьпеку гэтак званай крытычнай інфраструктуры, то бок ключавых аб'ектаў, якія маюць стратэгічны ўплыў на стабільнае функцыянаваньне дзяржавы”, - кажа прэс-сакратар форуму CYBERSEC Натальля Дарывальска (Natalia Dorywalska).
У ходзе канфэрэнцыі будзе падпісанае першае ў сьвеце міжнароднае пагадненьне цэнтраў інавацый у галіне кібэрбясьпекі. Адным з падпісантаў выступіць польскі Інстытут Касьцюшкі.
У сёлетняй канфэрэнцыі прымуць удзел каля 130 выступоўцаў і каля 1000 гасьцей.
Форум CYBERSEC лічыцца адным зь пяці самых важных такога роду мерапрыемстваў у Эўропе. Дэбаты будуць працягвацца да аўторку, то бок 10 кастрычніка.
аз

У панядзелак, 9 кастрычніка ў Кракаве пачнецца ІІІ форум кібэрбясьпекі CYBERSEC. Экспэрты з усяго сьвету будуць абмяркоўваць праблемы й рызыкі, зьвязаныя з разьвіцьцём лічбавага сьвету. Дэбаты будуць праходзіць у чатырох тэматычных блёках: Дзяржава, Абарона, Будучыня й Бізнэс.

„Мы будзем гаварыць, між іншым, пра лічбавыя пагроз дэмакратыі, а таксама пра бясьпеку гэтак званай крытычнай інфраструктуры, то бок ключавых аб'ектаў, якія маюць стратэгічны ўплыў на стабільнае функцыянаваньне дзяржавы”, - кажа прэс-сакратар форуму CYBERSEC Натальля Дарывальска (Natalia Dorywalska).

У ходзе канфэрэнцыі будзе падпісанае першае ў сьвеце міжнароднае пагадненьне цэнтраў інавацый у галіне кібэрбясьпекі. Адным з падпісантаў выступіць польскі Інстытут Касьцюшкі.

У сёлетняй канфэрэнцыі прымуць удзел каля 130 выступоўцаў і каля 1000 гасьцей.
Форум CYBERSEC лічыцца адным зь пяці самых важных такога роду мерапрыемстваў у Эўропе. Дэбаты будуць працягвацца да аўторку, то бок 10 кастрычніка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт