Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя спыніла выдачу візаў у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 10:45
Гэта адказ на аналягічны крок з боку Амэрыкі.
PAP/EPA/SEDAT SUNA

Турцыя спыніла выданьне візаў у ЗША
Амбасада Турцыі ў Вашынгтоне паінфармавала аб прыпыненьні выдачы віз ва ўсіх турэцкіх дыпляматычных пляцоўках на тэрыторыі ўсіх ЗША. Гэта адказ на аналягічны крок з боку Амэрыкі, якая абмежавала візавыя паслугі ў Турцыя пасьля таго, як на мінулым тыдні быў арыштаваны працаўнік амэрыканскага консульства ў Стамбуле.
Турэцкія сьледчыя падазраюць арыштаванага амэрыканца ў сувязях з Фэтхулахам Гуленам, які, паводле турэцкіх улад, быў галоўным арганізатарам няўдачнага путчу ў мінулым годзе.
Амэрыканцы асудзілі арышт мужчыны і адзначылі, што дзеяньне турэцкіх служб неабгрунтаваныя і шкодзяць адносінам паміж краінамі.

Амбасада Турцыі ў Вашынгтоне паінфармавала аб прыпыненьні выдачы віз ва ўсіх турэцкіх дыпляматычных пляцоўках на тэрыторыі ўсіх ЗША. Гэта адказ на аналягічны крок з боку Амэрыкі, якая абмежавала візавыя паслугі ў Турцыі пасьля таго, як на мінулым тыдні быў арыштаваны працаўнік амэрыканскага консульства ў Стамбуле.

Турэцкія сьледчыя падазраюць арыштаванага амэрыканца ў сувязях з Фэтхулахам Гуленам, які, паводле турэцкіх улад, быў галоўным арганізатарам няўдачнага путчу ў мінулым годзе.

Амэрыканцы асудзілі арышт мужчыны і адзначылі, што дзеяньні турэцкіх служб неабгрунтаваныя і шкодзяць адносінам паміж краінамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт