Logo Polskiego Radia
Print

Галіна Саколік атрымала гран-пры Фэстывалю імя Анны Герман (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 13:08
  • Герман.mp3
Гэта адзін з найбольш прэстыжных песенных конкурсаў для маладых, таленавітых артыстаў польскага паходжаньня.
Галіна Саколік.Галіна Саколік.фота: Польская амбасада ў Менску

Галя-канцэртам і ўручэньнем узнагарод завяршыўся 6 Фэстываль імя Анны Герман «Эўрыдыка» ў Менску. Гэта адзін з найбольш прэстыжных песенных конкурсаў для артыстаў, якія зьвязаныя з польскай нацыянальнай меншасьцю, і якія папулярызуюць польскую культуру.
Фэстываль традыцыйна прайшоў па ініцыятыве Амбасады Польшчы ў Менску і вакальнага дуэту «WitaM» (Марына Таварніцкая і Віталь Аляшкевіч).
Мерапрыемства папулярызуе постаць і творчасьць Анны Герман, а таксама падтрымлівае маладых таленавітых музыкантаў польскага паходжаньня. Шматмоўная творчасьць Анны Герман дазваляе далучыцца да культуры, блізкай як палякам, так і беларусам. Гэта, напэўна, адна з прычын па якой даўно вядомыя песьні і зараз выклікаюць жывую зацікаўленасьць і прыцягваюць маладых слухачоў і выканаўцаў.
Фэстываль працягваўся два дні. У першы дзень адбыўся конкурс у трох намінацыях: салісты ва ўзросьце 15-26 гадоў, салісты старэйшыя за 26 гадоў і гурты. Кожны выканаў па два творы – адзін зь іх на польскай мове. Пасьля конкурсу журы, у склад якога ўвайшлі беларускія артысты і прадстаўнікі музычнага асяродзьдзя Польшчы, абʼявілі імёны выканаўцаў, якія выступілі на галя-канцэрце. Падчас фінальнага канцэрта быў абвешчаны пераможца. Гран-пры фэстывалю атрымала салістка Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Галіна Саколік. Арганізатары адзначаюць, што з кожным годам мастацкі ўзровень канкурсантаў становіцца вышэйшым.
Амбасадар Польшчы ў Менску Конрад Паўлік адзначыў у размове з Польскім радыё, што фэстываль на стала ўпісаўся ў культурную праграму беларускай сталіцы.
К. Паўлік: Паводле мяне, сёньняшняя падзея мае асаблівае значэньне. Фэстываль пасьля некалькіх гадоў існаваньня ўпісаўся ў канон польска-беларускага культурніцкага календару, а дакладней польскіх падзей у Беларусі. Нас гэта вельмі цешыць. З году га год на фэстываль і галя-канцэрт прыходзіць усё больш людзей, павялічваецца колькасьць удзельнікаў, а іх мастацкі ўзровень становіцца вышэйшым.
На думку амбасадара Конрада Паўліка, Фэстываль імя Анны Герман зьяўляецца значнай падзеяй, якая аб’ядноўвае палякаў і беларусаў.
К. Паўлік: Гэта супольнае зацікаўленьне музыкай і словамі песень Анны Герман. Таксама самой асобай сьпявачкі. Яе біяграфія складвалася па-рознаму. Гэта цяжкае дзяцінства, пэрыяд рэпрэсій, вайна, пасьляваенны час у Польшчы, а пасьля вяршыні музычнай кар’еры. Кар’ера ня толькі ў Польшчы, але і ў цэлай Эўропе. А самае галоўнае – гэта яе песьні. Словы гэтых песень адлюстроўваюць яе жыцьцё. Нягледзячы на складанасьці ў жыцьці, Анна Герман заставалася добрым чалавекам. Я думаю, што гэта падабаецца і ў Польшчы, і ў Беларусі. Адсюль бярэцца вялікая папулярнасьць Анны Герман і зацікаўленасьць яе музыкай.
Колькасьць паўдзельнічаць у сёлетняй конкурснай праграме была выключна высокай. Свае заяўкі падало ажно 40 выканаўцаў, у конкурсную частку закваліфікавалася 30 артыстаў і гуртоў. На галя-канцэрце, які прайшоў у Палацы Рэспублікі, прысутнічала некалькі сотняў гасьцей.

Галя-канцэртам і ўручэньнем узнагарод завяршыўся 6 Фэстываль імя Анны Герман «Эўрыдыка» ў Менску. Гэта адзін з найбольш прэстыжных песенных конкурсаў для артыстаў, якія зьвязаныя з польскай нацыянальнай меншасьцю, і якія папулярызуюць польскую культуру.

Фэстываль традыцыйна прайшоў па ініцыятыве Амбасады Польшчы ў Менску і вакальнага дуэту «WitaM» (Марына Таварніцкая і Віталь Аляшкевіч).

Мерапрыемства папулярызуе постаць і творчасьць Анны Герман, а таксама падтрымлівае маладых, таленавітых музыкантаў польскага паходжаньня. Шматмоўная творчасьць Анны Герман дазваляе далучыцца да культуры, блізкай як палякам, так і беларусам. Гэта, напэўна, адна з прычын па якой даўно вядомыя песьні і зараз выклікаюць жывую зацікаўленасьць і прыцягваюць маладых слухачоў і выканаўцаў.

/

Фэстываль працягваўся два дні. У першы дзень адбыўся конкурс у трох намінацыях: салісты ва ўзросьце 15-26 гадоў, салісты старэйшыя за 26 гадоў і гурты. Кожны выканаў па два творы – адзін зь іх на польскай мове. Пасьля конкурсу журы, у склад якога ўвайшлі беларускія артысты і прадстаўнікі музычнага асяродзьдзя Польшчы, абʼявілі імёны выканаўцаў, якія выступілі на галя-канцэрце. Падчас фінальнага канцэрта быў абвешчаны пераможца. Гран-пры фэстывалю атрымала салістка Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Галіна Саколік. Арганізатары адзначаюць, што з кожным годам мастацкі ўзровень канкурсантаў становіцца вышэйшым.

Амбасадар Польшчы ў Менску Конрад Паўлік адзначыў у размове з Польскім радыё, што фэстываль на стала ўпісаўся ў культурную праграму беларускай сталіцы.

К. Паўлік: Паводле мяне, сёньняшняя падзея мае асаблівае значэньне. Фэстываль пасьля некалькіх гадоў існаваньня ўпісаўся ў канон польска-беларускага культурніцкага календару, а дакладней польскіх падзей у Беларусі. Нас гэта вельмі цешыць. З году га год на фэстываль і галя-канцэрт прыходзіць усё больш людзей, павялічваецца колькасьць удзельнікаў, а іх мастацкі ўзровень становіцца вышэйшым.

На думку амбасадара Конрада Паўліка, Фэстываль імя Анны Герман зьяўляецца значнай падзеяй, якая аб’ядноўвае палякаў і беларусаў.

К. Паўлік: Гэта супольнае зацікаўленьне музыкай і словамі песень Анны Герман. Таксама самой асобай сьпявачкі. Яе біяграфія складвалася па-рознаму. Гэта цяжкае дзяцінства, пэрыяд рэпрэсій, вайна, пасьляваенны час у Польшчы, а пасьля вяршыні музычнай кар’еры. Кар’ера ня толькі ў Польшчы, але і ў цэлай Эўропе. А самае галоўнае – гэта яе песьні. Словы гэтых песень адлюстроўваюць яе жыцьцё. Нягледзячы на складанасьці ў жыцьці, Анна Герман заставалася добрым чалавекам. Я думаю, што гэта падабаецца і ў Польшчы, і ў Беларусі. Адсюль бярэцца вялікая папулярнасьць Анны Герман і зацікаўленасьць яе музыкай.

Колькасьць паўдзельнічаць у сёлетняй конкурснай праграме была выключна высокай. Свае заяўкі падало ажно 40 выканаўцаў, у конкурсную частку закваліфікавалася 30 артыстаў і гуртоў. На галя-канцэрце, які прайшоў у Палацы Рэспублікі, прысутнічала некалькі сотняў гасьцей.

У. Пац/ав/здымкі: Польская амбасада ў Менску

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт