Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская мова на помніку Касьцюшку ў Швайцарыі ўзлавала польскі бок

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 15:03
  • Касьцюшка.mp3
З шыльды зьніклі словы «выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», таксама ня стала вэрсіі, напісанай па-беларуску.
Беларускае аб'яднаньне ў Швайцарыі

Беларуская мова на помніку Касьцюшку ў Швайцарыі ўзлавала польскі бок
Улады швайцарскага гораду Залатурна зьмянілі зьмест шыльды на помніку Тадэвушу Касьцюшку, які па ініцыятыве і намаганьнямі Беларускага аб’яднаньня Швайцарыі павінен быць урачыста адчынены 21 кастрычніка. З шыльды зьніклі словы «выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», таксама ня стала вэрсіі напісанай па-беларуску.
Такім чынам на шыльдзе на нямецкай мове будзе напісана Тадэвуш Касьцюшка (з польскай транскрыпцыяй), даты нараджэньня і сьмерці, а таксама Беларускае аб’яднаньне Швайцарыі.
Паводле Аляксандра Сапегі з Беларускага аб’яднаньня Швайцарыі, зьмены зробленыя пад ціскам польскай амбасады ў Бэрне.
Помнік цалкам зроблены дзякуючы намаганьням і сродкам беларусаў Швайцарыі. Гэта будзе першы ў сьвеце помнік Тадэвушу Касьцюшку, пастаўлены беларусамі. Як і плянавалася, на шыльдзе павінна была быць адлюстравана інфармацыя аб прылежнасьці героя да Беларусі. На ёй павінны былі быць словы «выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў». Плянавалася, што шыльда будзе на дзьвюх мовах – нямецкай і беларускай.
6 кастрычніка бронзавы помнік прывезьлі ў Залатурн. Тады Аляксандар Сапега даведаўся, што мэрыяй гораду паменены прапанаваны імі зьмест.
А. Сапега: Складзены Ўладзімірам Арловым зьмест мэрыя не пацьвердзіла. Жанчына ў мэрыі сказала, што вяліся перапіскі з амбасадарамі. Я зразумеў, што гэта не былі беларускія амбасадары, паколькі яны ў гэтым напрамку нічога не рабілі, што гэта польская амбасада.
Мэра Залатурну ў гэты час на месцы не было. Аляксандар Сапега напісаў зварот з просьбай патлумачыць, у чым справа. Чаму паменены зьмест шыльды і прыбрана дзьвюхмоўе. Гарадзкія ўлады адказалі, прызнаўшыся, што прапанаваны варыянт не адпавядаў польскаму боку.
А. Сапега: Сёньня мэр гораду напісаў мне ліст, у якім пазначае, што словы «сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», як і беларускамоўная вэрсія ўзлавала польскі бок. Пасьля кансультацый з уладамі ў Варшаве было вырашана, што, калі застанецца беларуская вэрсія, то прадстаўнікі МЗС Польшчы, апарата прэзыдэнта, гарадзкія ўлады Кракава (горад-пабрацім Залатурна) не прыедуць на швайцарска-польскае мерапрыемстве 15 кастрычніка. Мэр напісаў, што падсумоўваючы ўсе плюсы і мінусы ён вымушаны абраць польскі бок. Мэр піша, што разумее нашае абурэньне, але нічым дапамагчы ня можа.
Канфлікт з польскай амбасадай у Бэрне пачаўся яшчэ на этапе падрыхтоўкі на ўсталяваньня помніка і сьвяткаваньня 200-годзядзя з дня сьмерці Касьцюшкі. Па словах Аляксандра Сапегі, гэта ўжо другі раз, калі да беларускай дыяспары паставіліся непаважліва. Першы раз быў калі нягледзячы на тое, што за два гады беларусамі было дамоўлена аб сьвяткаваньні і адкрыцьці помніка Касьцюшку 15-га кастрычніка, пад прымусам польскага амбасадара гарадзкая ўлада Залатурна перанесла дату 21-е чысло, паколькі 15-га будуць сумесныя швайцарска-польскія сьвяткаваньні.
А. Сапега: Я яшэ да гэтага сустракаўся з польскім амбасадарам у Бэрне, дзе амбасадар заявіў, што польскі бок гатовы з намі сьвяткаваць, калі яго будзе задавальняць таблічка. Паводле іх, на шыльдзе ўсё павінна быць проста і нэўтральна, то бок, Тадэвуш Касьцюшка, даты нараджэньня і сьмерці. І ўсё. Ніякай прывязкі да народа. Мы адмовіліся гэта зрабіць, адмовіліся ад супрацы і запрасілі польскі бок у якасьці ганаровага госьця. У адказ польскі бок пачаў уплываць на мэра гораду.
Па словах Аляксандра Сапегі, спадзяваньняў на зьмены невялікія. Усё ж было вырашана, што трэба рэагаваць на сытуацыю. Амбасадар Беларусі ў Швайцарыі спрабуе патрапіць на сустрэчу да мэра Залатурна. Беларускае абʼяднаньне Швайцарыі піша скаргі ў Адміністрацыю прэзыдэнта і МЗС Польшчы.
Польскае радыё зьвярнулася па камэнтар да Польскай амбасады ў Бэрне і МЗС Польшчы. Пакуль без адказу.

Улады швайцарскага гораду Залатурна зьмянілі зьмест шыльды на помніку Тадэвушу Касьцюшку, які па ініцыятыве і намаганьнямі Беларускага аб’яднаньня Швайцарыі павінен быць урачыста адчынены 21 кастрычніка. З шыльды зьніклі словы «выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», таксама ня стала вэрсіі, напісанай па-беларуску.

Такім чынам на шыльдзе на нямецкай мове будзе напісана Тадэвуш Касьцюшка (з польскай транскрыпцыяй), даты нараджэньня і сьмерці, а таксама Беларускае аб’яднаньне Швайцарыі.

Паводле Аляксандра Сапегі з Беларускага аб’яднаньня Швайцарыі, зьмены зробленыя пад ціскам польскай амбасады ў Бэрне.

Помнік цалкам зроблены дзякуючы намаганьням і сродкам беларусаў Швайцарыі. Гэта будзе першы ў сьвеце помнік Тадэвушу Касьцюшку, пастаўлены беларусамі. Плянавалася, на шыльдзе павінна была быць адлюстравана інфармацыя аб прылежнасьці героя да Беларусі. На ёй павінны былі быць словы «выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў». Плянавалася, што шыльда будзе на дзьвюх мовах – нямецкай і беларускай.

Прапанаваны
Прапанаваны выгляд шыльды.

6 кастрычніка бронзавы помнік прывезьлі ў Залатурн. Тады Аляксандар Сапега даведаўся, што мэрыяй гораду паменены прапанаваны імі зьмест.

А. Сапега: Складзены Ўладзімірам Арловым зьмест мэрыя не пацьвердзіла. Жанчына ў мэрыі сказала, што вяліся перапіскі з амбасадарамі. Я зразумеў, што гэта не былі беларускія амбасадары, паколькі яны ў гэтым напрамку нічога не рабілі, што гэта польская амбасада.

Мэра Залатурну ў гэты час на месцы не было. Аляксандар Сапега напісаў зварот з просьбай патлумачыць, у чым справа. Чаму паменены зьмест шыльды і прыбрана дзьвюхмоўе. Гарадзкія ўлады адказалі, прызнаўшыся, што прапанаваны варыянт не адпавядаў польскаму боку.

А. Сапега: Сёньня мэр гораду напісаў мне ліст, у якім пазначае, што словы «сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», як і беларускамоўная вэрсія ўзлавала польскі бок. Пасьля кансультацый з уладамі ў Варшаве было вырашана, што, калі застанецца беларуская вэрсія, то прадстаўнікі МЗС Польшчы, апарата прэзыдэнта, гарадзкія ўлады Кракава (горад-пабрацім Залатурна) не прыедуць на швайцарска-польскае мерапрыемстве 15 кастрычніка. Мэр напісаў, што падсумоўваючы ўсе плюсы і мінусы ён вымушаны абраць польскі бок. Мэр піша, што разумее нашае абурэньне, але нічым дапамагчы ня можа.

Канфлікт з польскай амбасадай у Бэрне пачаўся яшчэ на этапе падрыхтоўкі да ўсталяваньня помніка і сьвяткаваньня 200-годзядзя з дня сьмерці Касьцюшкі. Па словах Аляксандра Сапегі, гэта ўжо другі раз, калі да беларускай дыяспары паставіліся непаважліва. Першы раз быў калі нягледзячы на тое, што за два гады беларусамі было дамоўлена аб сьвяткаваньні і адкрыцьці помніка Касьцюшку 15-га кастрычніка, пад прымусам польскага амбасадара гарадзкая ўлада Залатурна перанесла дату на 21-е чысло, паколькі 15-га будуць сумесныя швайцарска-польскія сьвяткаваньні.

А. Сапега: Я яшчэ да гэтага сустракаўся з польскім амбасадарам у Бэрне, дзе амбасадар заявіў, што польскі бок гатовы з намі сьвяткаваць, калі яго будзе задавальняць таблічка. Паводле іх, на шыльдзе ўсё павінна быць проста і нэўтральна, то бок, Тадэвуш Касьцюшка, даты нараджэньня і сьмерці. І ўсё. Ніякай прывязкі да народа. Мы адмовіліся гэта зрабіць, адмовіліся ад супрацы і запрасілі польскі бок у якасьці ганаровага госьця. У адказ польскі бок пачаў уплываць на мэра гораду.

Па словах Аляксандра Сапегі, спадзяваньні на зьмены невялікія. Усё ж было вырашана, што трэба рэагаваць на сытуацыю. Амбасадар Беларусі ў Швайцарыі спрабуе патрапіць на сустрэчу да мэра Залатурна. Беларускае абʼяднаньне Швайцарыі піша скаргі ў Адміністрацыю прэзыдэнта і МЗС Польшчы.

Польскае радыё зьвярнулася па камэнтар да Польскай амбасады ў Бэрне і МЗС Польшчы. Пакуль без адказу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт