Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт прапануе ўстанавіць дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2017 16:01
Палякі адзначаюць 75-ю гадавіну стварэньня Рады па аказаньні дапамогі габрэям „Жэгота”.
PAP/Tomasz Gzell

Прэзыдэнт прапануе ўстанавіць дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў
Палякі адзначаюць 75-ю гадавіну стварэньня Рады па аказаньні дапамогі габрэям „Жэгота”.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда прапануе, каб 17 сакавіка быў устаноўлены Нацыянальным дзнём памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў. Кіраўнік польскай дзяржавы запэўніў, што адпаведны законапраект сёньня паступіць у Сэйм.
Пра намер устанаўленьня Нацыянальнага дня памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў, прэзыдэнт заявіў падчас сёньняшняй цырымоніі з нагоды 75-й гадавіны стварэньня Рады па аказаньні дапамогі габрэям „Жэгота”. Пры гэтай нагодзе ў прэзыдэнцкім палацы Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды палякам, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
„Жэгота” была адзінай у акупаванай немцамі Эўропе дзяржаўнай установай, якая ратавала габрэяў ад зьнішчэньня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт