Logo Polskiego Radia
Print

Павел Севярынец затрыманы для адбыцьця 15-сутачнага арышту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 10:45
БХД: затрыманьне адбылося такім чынам, каб палітык не прыняў удзелу ў акцыі 21 кастрычніка ў Менску.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Павел Севярынец затрыманы для адбыцьця 15-сутачнага арышту
БХД: затрыманьне адбылося такім чынам, каб палітык не прыняў удзелу ў акцыі 21 кастрычніка ў Менску.
Сустаршыню аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які 2 кастрычніка быў асуджаны на 15 сутак за акцыю супраць вучэньняў „Захад-2017”, 11 кастрычніка ў Менску міліцыянты забралі для адбыцьця адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.
Як зьвяртаюць увагу ў БХД, затрыманьне адбылося такім чынам, каб заплянаваную на 21 кастрычніка ў Менску акцыю пратэсту „Марш абураных беларусаў 2.0” сустаршыня БХД сустрэў у зьняволеньні.
Акцыя 8 верасьня супраць вучэньняў „Захад-2017” была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы, які апазыцыя адзначае ў гадавіну гістарычнай бітвы пад Воршай. Падчас яе правядзеньня затрыманьні не праводзіліся, аднак пазьней шэраг яе ўдзельнікаў былі прысуджаныя судом да адміністрацыйных арыштаў альбо аштрафаваныя.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт