Logo Polskiego Radia
Print

54% беларусаў лічыць адносіны Беларусі з ЭЗ добрымі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 11:10
Гэты паказчык істотна вырас у параўнаньні з 2016 годам - тады было 46%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

54% беларусаў лічыць адносіны Беларусі з ЭЗ добрымі
Гэты паказчык істотна вырас у параўнаньні з 2016 годам — тады было 46%.
Больш за палову беларусаў лічыць добрымі адносінамі паміж Беларусьсю й Эўразьвязам. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, якое правёў праект „Усходняе суседзтва ЭЗ” з сакавіка па травень 2017 году ў краінах Усходняга партнэрства.
Згодна з вынікамі апытаньня, 53% беларусаў да Эўразьвязу ставяцца нейтральна. Гэты паказчык істотна вырас у параўнаньні з 2016 годам — тады было 46%. Колькасьць беларусаў з адмоўным стаўленьнем да ЭЗ за год скарацілася з 13% да 6%.
54% жыхароў нашай краіны лічаць добрымі адносіны з Эўрапейскім Зьвязам. Аднак гэта менш, чым леташні паказчык у 58%.
Даверам ЭЗ карыстаецца ў 52% насельніцтва Беларусі. Гэта большая ступень даверу, чым да ААН (46%), Эўразійскага эканамічнага саюза (46%) і NATO (21%).
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт