Logo Polskiego Radia
Print

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па вяршэнстве закона ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 11:20
ПАРЭ заклікала Польшчу ўстрымлівацца ад дзеяньняў, якія могуць паставіць пад пагрозу вяршэнства закона.
Izba Rady EuropyIzba Rady EuropyPPCOE /Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па вяршэнстве закона ў Польшчы
ПАРЭ заклікала Польшчу ўстрымлівацца ад дзеяньняў, якія могуць паставіць пад пагрозу вяршэнства закона.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю па вяршэнстве закона ў некаторых краінах старога кантынэнта. Гаворка ідзе пра Польшчу, Балгарыю, Румынію, Малдову й Турцыю. Рэзалюцыя заклікае згаданыя краіны ў поўнай меры рэалізаваць прынцып вяршэнства закона.
У тым ліку ПАРЭ заклікала польскія ўлады ўстрымлівацца ад дзеяньняў, якія могуць паставіць пад пагрозу вяршэнства закона, у прыватнасьці, незалежнасьць судоў, а таксама дзейнасьць Дзяржаўнай судзейскай рады.
Рэзалюцыя таксама заклікае польскія ўлады да правядзеньня рэформы судовай сыстэмы ў краіне ў адпаведнасьці з нормамі Рады Эўропы ў галіне вяршэнства закона, дэмакратыі й правоў чалавека й да супрацы з Вэнэцыянскай камісіяй.
З просьбай аб прыняцьці рэзалюцыі выступіў намесьнік кіраўніка Камітэта па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Бэрнд Фабрыцыус.
аз

Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю па вяршэнстве закона ў некаторых краінах старога кантынэнту. Гаворка ідзе пра Польшчу, Балгарыю, Румынію, Малдову й Турцыю. Рэзалюцыя заклікае згаданыя краіны ў поўнай меры рэалізаваць прынцып вяршэнства закона.

У тым ліку ПАРЭ заклікала польскія ўлады ўстрымлівацца ад дзеяньняў, якія могуць паставіць пад пагрозу вяршэнства закона, у прыватнасьці, незалежнасьць судоў, а таксама дзейнасьць Дзяржаўнай судзейскай рады.

Рэзалюцыя таксама заклікае польскія ўлады да правядзеньня рэформы судовай сыстэмы ў краіне ў адпаведнасьці з нормамі Рады Эўропы ў галіне вяршэнства закона, дэмакратыі й правоў чалавека й да супрацы з Вэнэцыянскай камісіяй.

З просьбай прыняць рэзалюцыю выступіў намесьнік кіраўніка Камітэта па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Бэрнд Фабрыцыус.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт