Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пабудуе на мяжы з Украінай новы памежны пераход

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 15:39
Варшава таксама выдзеліць Кіеву крэдыт на разьвіцьцё памежнай інфраструктуры.
PAP/Jakub Kamiński

Польшча пабудуе на мяжы з Украінай новы памежны пераход
Варшава таксама выдзеліць Кіеву крэдыт на разьвіцьцё памежнай інфраструктуры.
Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) сустрэўся ў Кіеве са старшынём Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэем Парубіем. „Падчас сустрэчы гаворка ішла, між іншым, пра польска-ўкраінскіх адносін і ваеннае супрацоўніцтва”, - сказаў Карчэўскі.
Палітыкі размаўлялі, у прыватнасьці, пра дзейнасьць памежных пераходаў. Карчэўскі паведаміў, што з польскага бюджэту на 2018 год будуць вылучаныя грошы на будаўніцтва новага памежнага пераходу з Украінай. Апрача таго, Польшча выдзеліць Украіне крэдыт на разьвіцьцё памежнай інфраструктуры.
Падчас размовы закраналася таксама пытаньне новага закону аб адукацыі ва Ўкраіне, які прадугледжвае абавязковае вывучэньне ўкраінскай мовы.
„Я атрымаў гарантыі, што польская моладзь ва Ўкраіне зможа вывучыць польскую мову, гісторыю й літаратуру”, - заявіў Карчэўскі пасьля сустрэчы з Парубіем. Палітык дадаў, што ў
бліжэйшым часе адбудзецца сустрэча міністраў адукацыі Польшчы і Ўкраіны.
Станіслаў Карчэўскі прабудзе ў Кіеве да пятніцы. Ён прыме ўдзел у цырымоніі наданьня Польскай мэдыцынскай бібліятэцы імя вядомага польскага кардыёляга прафэсара Зьбігнева Рэлігі (Zbigniew Religa).
У пятніцу польскі палітык накіруецца ў Харкаў.
аз

Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) сустрэўся ў Кіеве са старшынём Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэем Парубіем. „Падчас сустрэчы гаворка ішла, між іншым, пра польска-ўкраінскіх адносін і ваеннае супрацоўніцтва”, - сказаў Карчэўскі.

Палітыкі размаўлялі, у прыватнасьці, пра дзейнасьць памежных пераходаў. Карчэўскі паведаміў, што з польскага бюджэту на 2018 год будуць вылучаныя грошы на будаўніцтва новага памежнага пераходу з Украінай. Апрача таго, Польшча выдзеліць Украіне крэдыт на разьвіцьцё памежнай інфраструктуры.

Падчас размовы закраналася таксама пытаньне новага закону аб адукацыі ва Ўкраіне, які прадугледжвае абавязковае вывучэньне ўкраінскай мовы.

„Я атрымаў гарантыі, што польская моладзь ва Ўкраіне зможа вывучыць польскую мову, гісторыю й літаратуру”, - заявіў Карчэўскі пасьля сустрэчы з Парубіем. Палітык дадаў, што ў бліжэйшым часе адбудзецца сустрэча міністраў адукацыі Польшчы і Ўкраіны.

Станіслаў Карчэўскі прабудзе ў Кіеве да пятніцы. Ён прыме ўдзел у цырымоніі наданьня Польскай мэдыцынскай бібліятэцы імя вядомага польскага кардыёляга прафэсара Зьбігнева Рэлігі (Zbigniew Religa).

У пятніцу польскі палітык накіруецца ў Харкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт