Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя лекары аднавілі галадоўку

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2017 13:38
У Варшаве ўжо 12 дзён працягваецца галадоўка лекараў-рэзыдэнтаў.
PAP/Jacek Turczyk

У Польшчы ўзнавіўся пратэст-галадоўка маладых лекараў. Як паведаміў прэс-сакратар прафсаюза лекараў Даніэль Лушчэўскі (Daniel Łuszczewski) сустрэча мэдыкаў з прэм’ерам Польшчы Бэатай Шыдла не прынесла спадзяваных вынікаў.

Прадстаўнікі Аб’яднаньня лекараў-рэзыдэнтаў вярнуліся ў Дзіцячы клінічны шпіталь Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, дзе з 1 кастрычніка група маладых мэдыкаў трымае галадоўку.

У пятніцу лекараў на сустрэчу запрасіла кіраўнік польскага ўраду Бэата Шыдла. Перамовы адбываліся ў адміністрацыі прэм’ер-міністра.

Лекар-рэзыдэнт – гэта малады ўрач пасьля завяршэньня мэдыцынскага ўнівэрсытэту, які праходзіць спэцыялізацыю ва ўстанове аховы здароўя. Лекарская рэзыдэнтура ў Польшчы па асобных спэцыяльнасьцях працягваецца да шасьці гадоў. Цягам гэтага часу лекары-рэзыдэнты зарабляюць вельмі малыя грошы, якія амаль раўняюцца мінімальнай зарплаце ў краіне. Мэдыкі аб’явілі галадоўку, каб дабіцца павышэньня зарплатаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт