Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьявіцца другі завод кампаніі Guardian Glass

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 15:45
Кошт амэрыканскай інвэстыцыі ў Польшчы складзе каля 200 мільёнаў эўра.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы зьявіцца другі завод кампаніі Guardian Glass
Кошт амэрыканскай інвэстыцыі ў Польшчы складзе каля 200 мільёнаў эўра.
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў шкла ў сьвеце амэрыканская кампанія Guardian Glass адкрые ў Польшчы другі завод. Пра гэта падчас візыту ў
Вашынгтоне паведаміў віцэ-прэм'ер і міністар па пытаньнях разьвіцьця Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). Паводле палітыка, новы амэрыканскі завод будзе пабудаваны ў Чэнстахове, побач з ужо існуючым.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што на заводзе ня толькі ўзьнікнуць новыя месцы працы, але таксама магчымасьць супрацы з малымі й сярэднімі польскімі прадпрыемствамі.
Новы амэрыканскі завод па вытворчасьці шкла будзе ў высокай ступені аўтаматызаваны й будзе экспартаваць вялікую частку сваёй прадукцыі.
У той жа час мэтады вытворчасьці шкла будуць экалягічныя.
„Гэта будзе адзін з самых сучасных шклозаводаў у сьвеце”, - падкрэсьліў Маравецкі.
Дзякуючы інвэстыцыі Guardian Glass у Польшчы ўзьнікне некалькі сотняў новых месцаў працы. Кошт інвэстыцыі складзе каля 200 мільёнаў эўра.
Кампанія Guardian Glass існуе з 1932 году. Ейныя заводы працаўладкоўваюць каля 17 тысяч чалавек у 25 краінах сьвету.
аз

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў шкла ў сьвеце, амэрыканская кампанія Guardian Glass адкрые ў Польшчы другі завод. Пра гэта падчас візыту ў Вашынгтоне паведаміў віцэ-прэм'ер і міністар па пытаньнях разьвіцьця Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). Паводле палітыка, новы амэрыканскі завод будзе пабудаваны ў Чэнстахове, побач з ужо існуючым.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што на заводзе ня толькі ўзьнікнуць новыя месцы працы, але таксама магчымасьць супрацы з малымі й сярэднімі польскімі прадпрыемствамі.

Новы амэрыканскі завод па вытворчасьці шкла будзе ў высокай ступені аўтаматызаваны й будзе экспартаваць вялікую частку сваёй прадукцыі. У той жа час мэтады вытворчасьці шкла будуць экалягічныя.

„Гэта будзе адзін з самых сучасных шклозаводаў у сьвеце”, - падкрэсьліў Маравецкі.

Дзякуючы інвэстыцыі Guardian Glass у Польшчы ўзьнікне некалькі сотняў новых месцаў працы. Кошт інвэстыцыі складзе каля 200 мільёнаў эўра.

Кампанія Guardian Glass існуе з 1932 году. Ейныя заводы працаўладкоўваюць каля 17 тысяч чалавек у 25 краінах сьвету.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт