Logo Polskiego Radia
Print

У сталіцы АМАП сарваў канцэрт Minsk Edge Day

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2017 10:35
Дзесяткі ўдзельнікаў затрымалі на некалькі гадзін.
фота: Ірына Арахоўская

У сталіцы АМАП сарваў канцэрт Minsk Edge Day: дзесяткі ўдзельнікаў затрымалі на некалькі гадзін
Каля 18.00 14 кастрычніка ў Менску ў прасторы «210 metrov» на вуліцы Чапаева АМАП затрымаў каля 50 чалавек – удзельнікаў канцэрту Minsk Edge Day 2017. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Партызанскага раёна, а праз некалькі гадзін адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
На канцэрце плянавалася выступленьне чатырох калектываў з Расеі і Беларусі. Арганізатары заяўлялі, што канцэрт падобнага фармату раней не праводзіўся, і запрашалі на мерапрыемства ўсіх, «хто прытрымліваецца эдж-філясофіі«. Па дадзеных СМІ, сярод гледачоў – пераважна прадстаўнікі антыфашысцкага руху.
Straight edge – адгалінаваньне хардкор-субкультуры. Прыхільнікі эдж-філясофіі не ўжываюць алькагольныя напоі, тытунь, наркатычныя рэчывы. Часам яны вядуць вэгетарыянскі і вэганскі лад жыцьця, адмаўляюцца ад выкарыстаньня прадуктаў з кафэінам, мэдыкамэнтаў і бязладных палавых сувязяў.
Паведамляецца, што супрацоўнікі АМАП уварваліся ў памяшканьне падчас канцэрту, дзе знаходзілася каля 50 чалавек. Усіх пасадзілі ў аўтобусы і павезьлі ў РУУС Партызанскага раёна.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, у ліку затрыманых – актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Пякарскі паведаміў праваабаронцам, што ў адным з аўтобусаў каля 20 чалавек паклалі на падлогу і зьбівалі. Паводле папярэдніх зьвестак праваабаронцаў, былі затрыманыя 8 музыкаў.
Ірына Арахоўская расказала, што супрацоўнікі АМАПу жорстка абыходзіліся з затрыманымі.
Усіх затрыманых адпусьцілі каля 22.00, не складаючы пратаколы. Сярод затрыманых было каля 10 расейцаў. Пра прычыны затрыманьня пакуль інфармацыі няма.
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/society/564656.html

Каля 18.00 14 кастрычніка ў Менску ў прасторы «210 metrov» на вуліцы Чапаева АМАП затрымаў каля 50 чалавек – удзельнікаў канцэрту Minsk Edge Day 2017. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Партызанскага раёна, а праз некалькі гадзін адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

На канцэрце плянавалася выступленьне чатырох калектываў з Расеі і Беларусі. Арганізатары заяўлялі, што канцэрт падобнага фармату раней не праводзіўся, і запрашалі на мерапрыемства ўсіх, «хто прытрымліваецца эдж-філясофіі». Па дадзеных СМІ, сярод гледачоў – пераважна прадстаўнікі антыфашысцкага руху.

Straight edge – адгалінаваньне хардкор-субкультуры. Прыхільнікі эдж-філясофіі не ўжываюць алькагольныя напоі, тытунь, наркатычныя рэчывы. Часам яны вядуць вэгетарыянскі і вэганскі лад жыцьця, адмаўляюцца ад выкарыстаньня прадуктаў з кафэінам, мэдыкамэнтаў і бязладных палавых сувязяў.

Паведамляецца, што супрацоўнікі АМАП уварваліся ў памяшканьне падчас канцэрту, дзе знаходзілася каля 50 чалавек. Усіх пасадзілі ў аўтобусы і павезьлі ў РУУС Партызанскага раёна.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, у ліку затрыманых – актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Пякарскі паведаміў праваабаронцам, што ў адным з аўтобусаў каля 20 чалавек паклалі на падлогу і зьбівалі. Паводле папярэдніх зьвестак праваабаронцаў, былі затрыманыя 8 музыкаў.

Ірына Арахоўская расказала, што супрацоўнікі АМАПу жорстка абыходзіліся з затрыманымі.Усіх затрыманых адпусьцілі каля 22.00, не складаючы пратаколы. Сярод затрыманых было каля 10 расейцаў. Пра прычыны затрыманьня пакуль інфармацыі няма.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт