Logo Polskiego Radia
Print

Дуда й Эрдаган абмеркавалі важныя для дзьвюх краін пытаньні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2017 16:17
Прэзыдэнты размаўлялі пра двухбаковыя адносіны, у тым ліку ўмацаваньне эканамічных сувязяў, а таксама пра супрацоўніцтва ў рамках НАТО.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Пытаньні двухбаковых адносін, у тым ліку ўмацаваньне эканамічных сувязяў, а таксама супрацоўніцтва ў рамках НАТО – гэта асноўныя тэмы, якія былі закранутыя падчас перамоваў у Варшаве прэзыдэнтаў Польшчы й Турцыі Анджэя Дуды й Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Турэцкі лідар у аўторак наведвае Польшчу з афіцыйным візытам.

Падчас сустрэчы кіраўнікоў Польшчы й Турцыі закраналіся пытаньні адносін Анкары й Эўразьвязу, у прыватнасьці, міграцыйны крызыс, а таксама праблемы эўрапейскай і сусьветнай бясьпекі.

Падчас візыту прэзыдэнт Турцыі таксама сустрэўся са старшынём Сэйму Марэкам Кухціньскім. Плянавалася таксама сустрэча з прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла, але за некалькі гадзін да сустрэчы яна была адмененая па невядомых прычынах.

У апошні раз прэзыдэнты Польшчы й Турцыі размаўлялі адзін з адным па тэлефоне ў канцы красавіка гэтага году. Размова адбылася па ініцыятыве турэцкага боку. У сваю чаргу прэм'ер Бэата Шыдла сустрэлася з прэзыдэнтам Эрдаганам у сярэдзіне траўня ў Кітаі на форуме «Поясу й шляху».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт