Logo Polskiego Radia
Print

З рук «Ісламскай дзяржавы» адбіты важнейшы сырыйскі горад Рака

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2017 19:01
Рака некалькі гадоў быў самаабвешчанай сталіцай «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.
Баі ў горадзе РакаБаі ў горадзе Ракаyoutube.com/screen

Сырыйская апазыцыя ўзяла пад кантроль горад Раку, вызваліўшы яго ад баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Рака некалькі гадоў быў самаабвешчанай сталіцай «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі. Тэрарысты захапілі горад у 2014 годзе. Яны перанесьлі сюды сваю адміністрацыю, паліцыю ды нават увялі сваю грашовую адзінку. Мяркуецца, што менавіта ў горадзе працяглы час знаходзіўся лідар «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі. Ягонае цяперашняе месцазнаходжаньне невядомае.

Вызваленьне Ракі лічыцца сымбалічнай паразай «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі й Іраку. Экспэрты адзначаюць аднак, што ісламскія фанатыкі працягвае сваю дзейнасьць у Эгіпце, Лібіі й Афганістане, а таксама ў шэрагу малых сырыйскіх і ірацкіх гарадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт