Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкі гісторык абвінавачвае палякаў у скрываньні антысэмітызму

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2017 16:16
Лёмфорс крытыкуе Варшаву, што спрабуе скрыць выпадкі забойства палякамі габрэяўяў падчас вайны.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Польскі амбасадар у Стакгольме Веслаў Тарка выказаў шкадаваньне й засмучэньне у сувязі з апублікаваным учора ў газэце «Dagens Nyheter» артыкулам швэдзкага гісторыка Інгрыд Лёмфорс, якая абвінавачвае польскі ўрад у скрываньні антысэмітызму і ўдзеле палякаў у Галакосьце.

«Існуе шмат спрашчэньняў, а таксама шмат цалкам хлусьлівых заяў. Я спадзяюся, што ў фактычнай дыскусіі са спадарыняй Лёмфорс прымуць удзел гісторыкі, якіх шмат у Швэцыі», - сказаў амбасадар Тарка Польскаму радыё.

Інгрыд Лёмфорс у артыкуле пад назвай «Хто валодае памяцьцю пра Галакост» піша, што праект папраўкі да Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці дазволіць крымінальны перасьлед людзей, якія прыпісваюць адказнасьць ці ўдзел палякаў у забіваньні габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.

Швэдзкая гісторык крытыкуе польскую ўладу, што яна спрабуе схаваць польскі антысэмітызм, а таксама дакумэнтаваныя выпадкі забойства палякамі габрэйскіх сем'яў. Аўтар прыводзіць, у прыватнасьці, кнігу Томаша Гроса і Яна Грабоўскага.

Інгрыд Лёмфорс кіруе Форумам жывой гісторыі швэдзкага Міністэрства культуры, задачай якога зьяўляецца распаўсюджваньне ведаў пра Галакост і злачынствы камунізму.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт