Logo Polskiego Radia
Print

Канец Расейскай Амэрыкі - 150 гадоў таму ЗША купілі ў Расеі Аляску (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.10.2017 17:41
У ЗША не разумелі, навошта Вашынгтон купіў «кавалак поўначы з эскімосамі», да моманту, пакуль не адкрылі на Алясцы золата й нафту.
Падпісаньне дамовы аб продажы Аляскі 30 сакавіка 1867 годуПадпісаньне дамовы аб продажы Аляскі 30 сакавіка 1867 годуcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Тыднёвік Newsweek Polska публікуе артыкул пад назвай «Канец Расейскай Амэрыкі. Дакладна 150 гадоў таму ЗША купілі ў Расеі Аляску».

Аўтар артыкулу піша, што пакупка Вашынгтонам Аляскі можна лічыць найлепшым бізнэсам у гісторыі цывілізацыі, хоць у момант транзакцыі крытыкі гэтай ідэі лічылі, што амэрыканцы зглузду зьехалі, бо купляюць «ледзяную пустыню». Пасьля таго, як на Алясцы знайшлі золата й нафту, рот прыйшлося закрыць нават самым жорсткім крытыкам.

Аляска была прададзеная ў сакавіку 1867 году дзякуючы дзяржсакратару ЗША Ўільяму Генры Сьюарду. Цар Аляксандр ІІ неахвотна згадзіўся прадаваць калёнію. Калі ж стала вядома, што ён «даў дабро», Сьюард адразу ж запрасіў да сябе расейскага амбасадара Эдуарда фон Сьцёкля, каб падпісаць пагадненьне. Расейскі прадстаўнік быў зьдзіўлены, што дзяржсакратар запрашае яго апоўначы! А Сьцюард проста баяўся, каб расейцы не перадумалі, і хацеў як мага хутчэй замацаваць транзакцыю подпісамі. Пагадненьне было падпісанае а 4-й гадзіне ночы. ЗША заплацілі Расейскай Імпэрыі за Аляску 7 млн 200 тыс. тагачасных даляраў.

У амэрыканскай жа прэсе распачалася дыскусія – грамадзкая думка не разумела, навошта Вашынгтон купіў «кавалак поўначы з эскімосамі», бо людзі тады думалі, што на Алясцы нічога няма, акрамя паўночных лясоў ды дзікі і лясных жывёл. Больш за тое, апэрацыю па пакупцы называлі «шаленствам Сьцюарда»! Да моманту, пакуль на новых землях не адкрылі шматлікія карысныя выкапні.

Чэк
Чэк на 7,2 млн даляраў ЗША, прад'яўлены для аплаты пакупкі Аляскі. Сума чэка прыкладна эквівалентная 119 млн даляраў ЗША 2014 году/Public Domain CC0

Афіцыйна Аляска стала амэрыканскай 18 кастрычніка 1867 году. Дзякуючы гэтаму тэрыторыя ЗША павялічылася на 1,5 млн квадратных км. Зь іншага боку, калі б Аляска засталася расейскай і ў выніку Савецкі Саюз кантраляваў бы немалую частку амэрыканскага кантынэнту, то невядома, якім бы аказаўся ход гісторыі, паведамляе Newsweek Polska.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт