Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад абмяркоўвае, як павысіць заробкі лекарам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.10.2017 13:29
Прычынай дыскусіі стала галадоўка маладых мэдыкаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Міністар Аховы здароў’я Польшчы Канстанты Радзівіл прыняў удзел у спэцыяльнай нарадзе, якая датычыць паляпшэньня сыстэмы аплаты працы мэдыкаў.

У цэнтры сацыяльнага партнэрства Dialog ў Варшаве адбываецца сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства фінансаў і Міністэрства сацыяльнай палітыкі. Нагодай для сустрэчы стала галадоўка маладых лекараў, якія патрабуюць павышэньня заробкаў. Прадстаўнікі маладых мэдыкаў на сустрэчы, аднак, не прысутнічаюць.

Група з прадстаўнікоў розных міністэрстваў павінна знайсьці спосабы павысіць заробкі мэдпэрсаналу ў Польшчы. Нагадаем, з 2 кастрычніка ў Варшаве галадае група маладых лекараў, якія праходзяць спэцыялізацыю ў шпіталях. Пратэстуючыя патрабуюць, каб цягам трох бліжэйшых гадоў урад павялічыў выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы з 4,5% да 6,8% ВУП, а таксама павысіў заработную плату. Цяпер малады лекар на спэцыялізацыі зарабляе каля 700 эўра «чыстымі».

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт