Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз пачынае перамовы аб тым, як гандляваць з Брытаніяй

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.10.2017 13:38
Пакуль перамовы аб выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу будуць адбывацца...без самой Вялікабрытаніі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Лідары 27 краінаў Эўрапейскага зьвязу пагадзіліся пачаць уступныя перамовы наконт дамовы аб гандлі зь Вялікабрытаніяй, якая мае намер пакінуць Эўразьвяз. Пры гэтым шанцы на тое, што дамову ўдасца падпісаць хутка - невысокія. Лёндан і Брусэль усё яшчэ не прыйшлі да згоды наконт таго, колькі заплацяць адзін аднаму пасьля таго, як Брытанія пакіне аб'яднаную Эўропу.

Пакуль перамовы аб прынцыпах, на якіх Брытанія будзе гандляваць з ЭЗ, будуць весьціся ў коле 27 дзяржаваў – без удзелу самой Вялікабрытаніі. Да стала перамоваў Лёндан запросяць толькі ў сьнежні. Паводле паведамленьняў эўрапейскіх дыпляматаў, на тое, каб прыняць рашэньня абмяркоўваць Брэксіт без удзелу Вялікабрытаніі, лідары 27 краінаў патрацілі ўсяго 90 сэкундаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт