IV Беларускі праваабарончы форум прыняў рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.10.2017 10:32
З 2013 году ў краіне назіраюцца пэўныя пазытыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сытуацыя істотна не зьмянілася.
photo: Вясна
У ёй адзначаецца, што з моманту правядзеньня папярэдняга Беларускага праваабарончага форуму ў кастрычніку 2013 г. у краіне назіраюцца пэўныя пазытыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сытуацыя істотна не зьмянілася.
Праваабаронцы адзначаюцца, што не прымаюцца меры, накіраваныя на сыстэмныя і якасныя паляпшэньні сытуацыі з правамі чалавека.
Вызваленьне ўладамі Беларусі ўсіх палітычных зьняволеных у жніўні 2015 года зьявілася станоўчым дзеяньнем з боку беларускіх уладаў. Пачынаючы з гэтага часу і да сакавіка 2017 года ўлады Беларусі не ўжывалі жорсткія рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў.
Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі і шырокае прымяненьне Дэкрэта №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» прывялі да росту пратэстнай актыўнасьці грамадзян вясной 2017 года. У якасьці рэакцыі на гэта, улады вярнуліся да прымяненьня шырокіх рэпрэсіўных практык.
У месцах пазбаўленьня волі працягваюць знаходзіцца Міхаіл Жамчужны і Дзьмітры Паліенка, прызнаныя палітвязьнямі беларускай і міжнароднай праваабарончай супольнасьцю. Праваабаронца Алена Танкачова вымушана знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь у сувязі з рашэньнем беларускіх уладаў аб яе высылцы.
Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, а таксама ў дачыненьні да 16 грамадзян па абвінавачваньні ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фарміраваньня.
З поўным зьместам рэзалюцыі можна пазнаёміцца на сайце ПЦ «Вясна».
Вясна/ав