Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнцкія выбары ў Чэхіі выйграла партыя АНО мільярдэра Бабіша

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2017 07:33
Правацэнтрысцкі рух АНО атрымаў 30 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў.
Photo: pixabay.com

Правацэнтрысцкі рух АНО ( «Акцыя незадаволеных грамадзян«) перамог на выбарах у ніжнюю палату парлямэнта Чэхіі. За яго прагаласавалі 29,64 працэнта выбаршчыкаў. З 200 месцаў у палаце прадстаўнікі АНО зоймуць 78 крэслаў. Другое месца заняла правацэнтрысцкая, кансэрватыўная Грамадзянская дэмакратычная партыя, але яна сабрала 11%. У парлямэнт прайшо дзевяць партый.

Сацыял-дэмакраты атрымалі толькі 7%, камуністы — 8%, а лібэралы з Топ-09 — 5%.

Рух АНО быў заснаваны ў 2011 годзе мільярдэрам Андрэем Бабішам. Бабіша ў Чэхіі называюць мясцовым Трампам і абвінавачваюць у папулізьме ды імкненьні сканцэнтраваць уладу ў адных руках.

У 2014 годзе ён стаў віцэ-прэм'ерам і міністрам фінансаў, пакінуў пасады ў траўні 2017 года на фоне ўрадавага крызысу.

Маёмасьць палітыка ацэньваецца ў 2,5 мільярда даляраў, ён займае другое месца ў сьпісе самых багатых грамадзян Чэхіі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт