Logo Polskiego Radia
Print

Алег Паўлаў стаў ляўрэатам літаратурнай прэміі Angelus

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2017 11:41
Журы ўзнагародзіла Паўлава за кнігу „Аповесьць апошніх дзён”, дзея якой адбываецца сярод салдат і турэмшчыкаў у савецкіх лягерах.
Алег Паўлаў (L) i перакладчык В.Длускі (С) Алег Паўлаў (L) i перакладчык В.Длускі (С) PAP/Maciej Kulczyński

Расеец Алег Паўлаў атрымаў сёлета літаратурную прэмію Цэнтральнай Эўропы Angelus. Урачыстасьць адбылася ў суботу вечарам ва ўроцлаўскім тэатры Capitol. Ляўрэат быў выбраны сярод празаікаў з 21 дзяржавы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Журы ўзнагародзіла Алега Паўлава за кнігу „Аповесьць апошніх дзён”, дзея якой адбываецца ў апошнія дні савецкай імпэрыі сярод салдат і турэмшчыкаў у лягерах.

Член журы Пётр Слівіньскі падкрэсьліў, што Паўлаў працягвае самыя лепшыя традыцыі расейскай прозы, як з пункту гледжаньня мовы, так і значных маральных пытаньняў.

П.Сьлівіньскі: Разгубленыя людзі, у аднолькавай ступені вязьні і салдаты – вартаўнікі. У роўнай ступені прыніжаныя, прысуджаныя да зьняволеньня.

Віктар Длускі, перакладчык кніжкі Паўлова, і таксама ляўрэат прэміі Angelus, ставіць гэтую аповесьць у шэрагу гігантаў сусьветнай літаратуры.

Кнігі Алега Паўлава выдаюцца на Захадзе, але для расейскіх улад гэта нявыгадны пісьменьнік, які апаганьвае сваю радзіму.

А.Паўлоў: Я атрымаў прэмію насуперак іх волі. Я не хачу гуляць у іх гульні і ня буду, ні ў палітычныя, ні ў ідэалагічныя. За апошнія 7 гадоў я прывык выжываць на эўрапейскія ганарары і да таго, што эўрапейскія выдаўцы мяне выдаюць, а ў Расеі не.

А.Паўлаў атрымаў статуэтку і 150 тыс. злотых (35 тыс. эўра)

Рашэньнем чытачоў была ўзнагароджана вугорская пісьменніца Андрэа Томпа і яе раман „Дом ката”, якая расказвае аб узрастаньні вугорскай габрэйкі пад дыктатурай Нікаляэ Чаўшэску.

У 2011 годзе прэмію Angelus атрымала Сьвятлана Алексіевіч за кнігу „У вайны не жаночы твар”.

яс

tags: Angelus 2017
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт