Logo Polskiego Radia
Print

Першы канал Польскага радыё пачаў перадкалядную дабрачынную акцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2017 10:26
Дабрачыннае мерапрыемства праходзіць пад патранатам першай лэдзі Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды.
Прыклады прац з папярэдніх гадоў Прыклады прац з папярэдніх гадоў polskieradio.pl

У Варшаве стартавала штогадовая перадкалядная дабрачынная акцыя «Choinki Jedynki» (Ёлкі Адзінкі).
У Польшчы «Адзінкай» называюць Першы канал дзяржаўнага Польскага радыё.
Мэта сёлетняя ініцыятывы – збор сродкаў для двух фондаў, якія дапамагаюць людзям у патрэбе, а таксама людзям з асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.
Акцыя заключаецца ў тым, што карціны й малюнкі, намаляваныя дзецьмі й вядомымі палякамі са сьвету палітыкі, культуры, музыкі, кіно, навукі й спорту, будуць распрададзеныя на спэцыяльным аўкцыёне, а выручаныя сродкі пойдуць на дапамогу фондам.
Сёлетні матыў акцыі – «Таямніцы Калядаў».
Дабрачыннае мерапрыемства праходзіць пад патранатам першай лэдзі Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды.

У Варшаве стартавала штогадовая перадкалядная дабрачынная акцыя «Choinki Jedynki» (Ёлкі Адзінкі).

У Польшчы «Адзінкай» называюць Першы канал дзяржаўнага Польскага радыё.
Мэта сёлетняй ініцыятывы – збор сродкаў для двух фондаў, якія дапамагаюць людзям у патрэбе, а таксама людзям з асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.

Акцыя заключаецца ў тым, што карціны й малюнкі, намаляваныя дзецьмі й вядомымі палякамі са сьвету палітыкі, культуры, музыкі, кіно, навукі й спорту, будуць распрададзеныя на спэцыяльным аўкцыёне, а выручаныя сродкі пойдуць на дапамогу фондам.

Сёлетні матыў акцыі – «Таямніцы Калядаў».

Дабрачыннае мерапрыемства праходзіць пад патранатам першай лэдзі Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт