Logo Polskiego Radia
Print

Польшча павялічвае выдаткі на армію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2017 19:03
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Закон аб мадэрнізацыі й фінансаваньні Ўзброеных сіл.
Анджэй Дуда падчас падпісаньня паправакАнджэй Дуда падчас падпісаньня паправакPAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Закон аб мадэрнізацыі й фінансаваньні Ўзброеных сіл. Законапраект прадугледжвае павелічэньне выдаткаў на войска да 2% ВУП у наступным годзе й іх паступовае павышэньне да 2,1% у 2025 годзе й да 2,5% у 2030 годзе.

Анджэй Дуда адзначыў, што выдаткі на Ўзброеныя сілы павінны адпавядаць дынаміцы эканамічнага росту.
Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, патрэбы арміі велізарныя, і яны будуць расьці разам зь міжнародным значэньнем Польшчы.

Папраўкі ў закон прадугледжваюць павелічэньне колькасьці польскіх войскаў да 200 тыс. ваеннаслужачых, у тым ліку новы род Узброеных сіл – Войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія будуць налічваць каля 50 тыс. салдат.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт