Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя вырашае праблему зь бежанцамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2017 13:21
З ліпеня да сьнежня 2015 году ўлады Швэцыі прынялі 133 тысячы мігрантаў, якія падалі заявы на прытулак.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/RonnyK

Кожны пяты мігрант, які два гады таму прыехаў у Швэцыю, чакае разгляду заявы на пастаяннае месца жыхарства. Толькі кожнае другое прашэньне разгледзена пазытыўна, – паведамляе швэдзкае тэлебачаньне.

З ліпеня да сьнежня 2015 году ўлады Швэцыі прынялі 133 тысячы мігрантаў, якія падалі заявы на прытулак. Перад уздымам патоку міграцыі, разгляд анкеты на права пастаяннага месца жыхарства працягваўся некалькіх месяцаў. Сёньня - доўжыцца некалькі гадоў. Паводле дадзеных міграцыйнай службы, на права на знаходжаньне на тэрыторыі Швэцыі чакаюць 25 тысяч прыбылых два гады таму бежанцаў. 18% атрымалі рашэньне аб дэпартацыі, а 61 тысяча - права на ПМЖ.

Паводле Памежнай службы Швэцыі, якая займаецца дэпартацыямі, 17 тысяч мігрантаў хаваецца ад дэпартацыі. У гэтым ліку 5 тысяч жанчын.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт