Logo Polskiego Radia
Print

Летува вабіць польскіх турыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2017 16:00
Да чацьвярга Летува будзе праводзіць рэклямныя кампаніі ў трох польскіх гарадах.
VilniusVilniuspixabay.com/Public Domain

Летувіскі Дэпартамэнт турызму паведаміў, што палякі ўсё больш жадаюць наведваць гэтую краіну. Для далейшага прыцягненьня турыстаў, да чацьвярга Летува будзе праводзіць рэклямныя кампаніі ў трох польскіх гарадах. У Быдгашч, Шчэцін і Гданьск адправіцца вялікая дэлегацыя ўрадавых чыноўнікаў, прадстаўнікоў турыстычных агенцтваў і гасьцінічнага бізнэсу Летувы.

Томаш Яцкевіч з Дэпартамэнта турызму ў Міністэрстве эканомікі Летувы паведаміў Польскаму радыё, што ў першай палове гэтага году, прыехала на 5% больш польскіх турыстаў у параўнаньні з тым жа пэрыядам 2016 году.

« За паўгоду Летуву наведала больш за 70 тысяч палякаў. Такім чынам Польшча займае трэцяе месца па колькасьці замежных турыстаў у Летуве», – сказаў Яцкевіч і адзначыў, што больш турыстаў прыяжджае ў Летуву толькі з Расеі і Беларусі. Палякі найчасьцей прыяжджаюць на 2-3 дні. «У нас чатыры курорты, два на моры, слаўныя Друскенікі і Бірштаны, якія пастаянна прыцягваюць усё больш турыстаў», – распавёў Яцкевіч, які лічыць, што Летува шмат чым можа парывабіць палякаў.

Падобную кампанію скіраваную да польскіх турыстаў, Летува праводзіла ў красавіку ў Кракаве, Вроцлаве і Познані.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт