Logo Polskiego Radia
Print

«Польскія афіцэры згадвалі беларусаў як сапраўдных герояў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2017 09:12
  • Мельнікаў.mp3
Ігар Мельнікаў выдае чарговую кнігу – пра 20-ю пяхотную дывізію Войска Польскага, якую называлі беларускай.
Афіцэры Войска Польскага, лета 1939 годАфіцэры Войска Польскага, лета 1939 годNarodowe Archiwum Cyfrowe

Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў працуе над новай кнігай. Яна выйдзе на польскай мове ў сэрыі «Вялікая кніга польскай пяхоты».

У выданьні дасьледчык распавядзе гісторыю 20-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага, якую называлі беларускай. Штаб дывізіі знаходзіўся ў Баранавічах, а яе часьці – у розных гарадах рэгіёну. У кнізе будзе таксама прадстаўленая постаць камандзіра 79-га палка слонімскіх стралкоў імя Льва Сапегі палкоўніка Канстанціна Забароўскага, які, дарэчы, да гэтага быў вайсковым аташэ ў Маскве.

Часьць гераічна змагалася пад Млавай у 1939 годзе зь гітлераўцамі, за што немцы яе назвалі «жалезнай дывізіяй». «А польскія афіцэры згадвалі беларусаў як сапраўдных герояў», – кажа гісторык.

Зь Ігарам Мельнікавым пра яго апошні праект размаўляе Валеры Саўко.

інтэрвію зь гісторыкам - слухайце далучаны гукавы файл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт